Беларусы збіраюць подпісы за беларускамоўны галасавы ўвод у Gboard. Вы можаце дапамагчы

Беларусы збіраюць подпісы за беларускамоўны галасавы ўвод у Gboard. Вы можаце дапамагчы
На платформе Change.org з’явілася петыцыя з патрабаваннем дадаць беларускі галасавы ўвод у клавіятуру Gboard ад Google. На момант публікацыі пад ёй падпісаліся 350 чалавекі.

На платформе Change.org з’явілася петыцыя з патрабаваннем дадаць беларускі галасавы ўвод у клавіятуру Gboard ад Google. На момант публікацыі пад ёй падпісаліся 350 чалавекі.

Аўтары петыцыі лічаць, што адсутнасць беларускамоўнага галасавога ўводу ў Gboard – гэта штучны бар’ер для карыстальнікаў. Цяпер Google не падтрымлівае распазнаванне беларускай мовы ў гэтай клавіятуры, таму людзям даводзіцца або набіраць тэкст уручную, або пераходзіць на іншыя мовы.

«Чаму ўкраінская, польская ці казахская мовы маюць гэту функцыю, а беларуская – не? Мы – мільёны актыўных карыстальнікаў па ўсім свеце, і мы не хочам быць “нямымі” ў сваіх уласных тэлефонах», – сказана ў петыцыі.

Петыцыя з патрабаваннем дадаць беларускі галасавы ўвод у клавіятуру Gboard ад Google.

Петыцыя з патрабаваннем дадаць беларускі галасавы ўвод у клавіятуру Gboard ад Google. Скрыншот: Change.org.

У петыцыі тлумачыцца, чаму гэта важна. Паводле аўтараў, галасавы ўвод патрэбен у паўсядзённым жыцці, напрыклад калі чалавек за рулём або нясе пакеты. Гэта зручна і для малога бізнесу: калі майстар працуе з інструментамі, ён не можа хутка набраць адказ кліенту.

«Для роўнасці: Google ужо мае ўсе даныя (праз Google Translate і Mozilla Common Voice). Тэхнічных прычын для ігнаравання беларускай мовы няма. Мы патрабуем ад Google дадаць беларускі галасавы ўвод у наступнае абнаўленне Gboard!» – пішуць аўтары петыцыі.

Дарэчы, у канцы 2025 года карыстальнік Threads з нікам zahar.yanousky ініцыяваў петыцыю на Change.org, дзе прапануе дабіцца з’яўлення беларускай мовы ў Instagram і Threads у новым годзе і заклікае падпісаць зварот.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter