Сайт KFC у Беларусі цяпер даступны па-беларуску. Таксама ёсць і беларускае меню

Сайт KFC у Беларусі цяпер даступны па-беларуску. Таксама ёсць і беларускае меню
На сайце KFC у Беларусі з’явілася беларуская версія. Цяпер карыстальнікі могуць выбраць беларускую мову проста на сайце сеткі.

На сайце KFC у Беларусі з’явілася беларуская версія. Цяпер карыстальнікі могуць выбраць беларускую мову проста на сайце сеткі.

мы здесь

Пра гэта ў Threads напісаў карыстальнік з нікам Spravavy Čalaviek. У сваім допісе ён адзначыў, што разам з увядзеннем беларускага меню на сайт вярнулася і беларуская мова.

«Беларускае меню выглядае вельмі цікава, думаю пакаштаваць чагось! Беларуская мова сайта – вельмі крута! Можа быць, нават і ў кіёсках ужо ёсць? (Сам праверыць пакуль не маю магчымасці)», – напісаў Spravavy Čalaviek.

Беларуская мова на сайце Kfc. Беларускае меню ў KFC.

Беларуская мова на сайце KFC. Скрыншоты: @Spravavy Čalaviek, Threads.com.

На сайце KFC сапраўды працуе раздзел з беларускім меню. Яго апісваюць як «Традыцыі на новай хвалі». У гэтым меню прадстаўлены некалькі пазіцый:

  • Бургер сакавіты;
  • Дранікі;
  • Бульба Бокс;
  • Боксмайстар смачны;
  • Дабл Чыкен па-беларуску;
  • Клюквяннік: напой з насычаным смакам журавін – у меню з 9 сакавіка.

Згодна з каментарамі пад допісам у Threads, многія карыстальнікі станоўча адрэагавалі на з’яўленне беларускай мовы на сайце.

«Я даже не удержалась и сфоткала коробку, оч красиво. І прыемна», – напісала volchk.a.

«У кіёсках пакуль няма, але файна, што зрабілі гэта на сайце. Яшчэ б дадалі беларускую мову ў мабільным дадатку, было б таксама выдатна», – лічыць kanstantsin_andr.

«Паглядзеў. Збольшага нармальна. Калі яны вызначацца ўжо: якую кальку ўжываць там – пытанне ўжо іншае (куды ні паглядзіш, усё будзе міма). Сайтам не карыстаўся наогул, таму ізноў – чакаем праграму і кіёскі (калі першае адсутнічае ў канкурэнтаў, то другое – у абодвух ёсць)», – пракаментаваў hulec_blr.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter