Глядзіце: беларуска прыдумала крутую крынжовую цішотку пра Ефрасінню Полацкую

Глядзіце: беларуска прыдумала крутую крынжовую цішотку пра Ефрасінню Полацкую
Мастачка Алёна на сваёй старонцы ў Instagram расказала асабістую гісторыю пра крыж Ефрасінні Полацкай, якая стала ідэяй для стварэння класнага мерча.

Мастачка Алёна на сваёй старонцы ў Instagram расказала асабістую гісторыю пра крыж Ефрасінні Полацкай, якая стала ідэяй для стварэння класнага мерча.

«Увогуле гісторыя стварэння гэтага мерча вельмі смешная і вясёлая, – дзеліцца мастачка. – Адбылася яна ў лістападаўскім Тбілісі, у той час шмат хто з расейскіх хлопцаў казалі, што яны беларусы, бо грузіны лепей ставіліся да беларусаў. Вось з такім хлопцам у нас аднойчы атрымаўся такі смешны дыялог:

– О-о-о, вы из Беларуси? Я тоже!

– А адкуль?

– Из Полоцка!

– Ведаеш крыж Ефрасінні Полацкай?

– Что?

– Ну, крест Ефросинии Полоцкой знаешь же?

– Не, не знаю.

– Блін, ну гэта нейкі крынж атрымліваецца, што нехта з Полацка нічога не ведае пра крыж Ефрасінні Полацкай».

У выніку гэтай гутаркі і нарадзілася ідэя мерча з крыжам, расказвае Алёна: «Такая гульня слоў – Ефрасіння глядзіць, як вывозяць яе крыж, і адчувае крынж.

І дзе насамрэч крыж?

Па афіцыйнай версіі, напачатку вайны крыж знаходзіўся ў Магілёве. І быў вывезены адтуль разам з іншымі каштоўнасцямі ў Маскву, акурат там сляды крыжа губляюцца. Па словах былога супрацоўніка КДБ у адстаўцы, гэты крыж можа знаходзіцца ў распараджэнні Рускай праваслаўнай царквы. Але ніякіх доказаў гэтаму няма.

У 1997 годзе брэсцкі ювелір-эмаліроўшчык Мікалай Кузьміч стварыў поўнапамерную копію рэліквіі. Яна захоўваецца ў полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

 

 

поделиться