Бірулька. Фота: @mariikina_maisternya, Instagram.com.

Паглядзіце, якія мілыя фігуркі з пап’е-машэ, гліны і ваты робіць гэта беларуска

Бірулька. Фота: @mariikina_maisternya, Instagram.com.

Беларуска з нікам mariikina_maisternya у інстаграме сваімі рукамі стварае мілыя фігуркі, падвескі і розныя ўпрыгажэнні. Сярод яе прац – буслы, казачныя персанажы, мініяцюрны посуд і фігуркі людзей у традыцыйных строях. Як нараджаюцца гэтыя рэчы, майстрыха падрабязна паказвае ў сваіх сацсетках.

мы здесь

У сваіх работах дзяўчына выкарыстоўвае пап’е-машэ, палімерную гліну і вату. З гэтых матэрыялаў яна робіць невялікія фігуркі з мноствам дэталяў, распісвае іх і дадае розныя ўзоры.

Сярод яе вырабаў можна знайсці падвеску ў выглядзе бусла, бірульку з мініяцюрным чайнікам, фігурку жывёлы-паштальёна з сумкай, а таксама ўпрыгажэнне ў выглядзе дзяўчыны ў традыцыйным строі.

Беларуска паказвае не толькі гатовыя вырабы, але і сам працэс іх стварэння.

 

Раней карыстальнік andrei.davidich публікаваў у Threads фота і відэа бірулек, зробленых у стылі старых білетаў. Размова ідзе пра тыя самыя папяровыя талоны, якія раней можна было купіць у аўтобусах, тралейбусах і трамваях.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
Еще по теме:
Беларускі арнітолаг стварае домікі і ратуе соў у Грузіі
За день
«Твой дом заўсёды побач». Мінская мастачка стварае стыльныя паштоўкі – паглядзіце, як прыгожа
Беларус стварае ўпрыгажэнні ў выглядзе насякомых. Брошкі і кулоны выглядаюць як жывыя
За день
поделиться