Сёння, 10 жніўня, беларусы Тбілісі збіраюцца разам, каб танчыць беларускія побытавыя танцы, – вы таксама можаце далучыцца. А калі сёння не паспееце, не бяда: мерапрыемства праходзіць кожную сераду.
З сабой просяць мець бутэльку вады, запасную майку і добры настрой. Адзін занятак (2 гадзіны) – 10 лары. А першы занятак увогуле бясплатны.
Калі: кожную сераду з 19:00 да 21:00.
Дзе: малая заля Caliente Dance Academy (пр-т Агмашэнэбелі, 59, Тбілісі).
Сачыць за анонсамі мерапрыемстваў можна тут.
Фота: Facebook.com.
Вы нам робіце антырэкламу, хаця наколькі разумею, планавалі наадварот.
Марыя, выкладчык беларускага рас скіх танцаў у Тбілісі
P.S. Яшчэ дадам, што "Будзьма бот" з нейкай радасці вырашыў рэдактаваць наш кантэнт і дадаваць адсябяціну, то яго цяпер трэба таксама пераправяраць. Вось і з гэтай абвесткай вышла так на жаль.