Крута! У Viber з’явіўся стыкерпак на аснове беларускіх міфаў

Крута! У Viber з’явіўся стыкерпак на аснове беларускіх міфаў
У Viber з’явіўся новы стыкерпак «Беларускія міфы» з традыцыйнымі беларускімі міфічнымі істотамі: старадаўнімі багамі, дамавікамі і русалкамі. Выглядае цікава!

У Viber з’явіўся новы стыкерпак «Беларускія міфы» з традыцыйнымі беларускімі міфічнымі істотамі: старадаўнімі багамі, дамавікамі і русалкамі. Выглядае цікава!

Персанажы запазычаны ў самага знакамітага і містычнага беларускага графіка, заслужанага мастака Беларусі Валерыя Славука. Менавіта ён амаль 30 гадоў таму стварыў харызматычныя вобразы Злыдня, Зніча, Дзікіх людзей.

Напэўна, многім гэтыя вобразы пададуцца знаёмымі – Валерый Славук ілюстраваў як дзіцячыя кнігі, так і энцыклапедыі. Дарэчы, арыгіналы часткі гэтых работ захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, а таксама ў прыватных галерэях па ўсім свеце.

Мяркуючы па ўсім, стыкерпак арыентаваны на аўдыторыю, якая цікавіцца нацыянальнай гісторыяй і культурай. Скачаць яго можна ў Viber.

Дарэчы, уладальнікам стыкерпака з’яўляецца не Валерый Славук, мастак толькі даў дазвол на выкарыстанне яго вобразаў.

А вось як выглядаюць некаторые стыкеры:

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.