У нядзелю, 19 лютага, у Познані адбудзецца хуткая моўная дапамога: фундацыя Kut распачынае заняткі беларускай мовай у новым фармаце.
«Нам усім патрэбна хуткая моўная дапамога, таму мы пачынаем дапамагаць сабе і вам. Ужо ў нядзелю адбудзецца занятак беларускай мовы ў новым фармаце. Першая тэма: “АЛФАВІТ(ы)”», – пішуць арганізатары ў Instagram.
Усім жадаючым прапануюць прыйсці на сняданак у «МЫ» а 12-й, а потым застацца на моўную сустрэчу – альбо проста прыйсці на заняткі ў 14:30.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.