Мінчанка робіць вязаных лялек у традыцыйных строях розных рэгіёнаў Беларусі. Можна купіць тое, што ёсць у наяўнасці, ці заказаць ляльку ў касцюме той мясцовасці, з якой вы родам.
Кошт лялек: 120 руб. – хлопцы, 150 руб. – дзяўчынкі. Элементы касцюма могуць быць той мясцовасці, з якой вы родам.
Лялькі выкананы ў традыцыйнай тэхніцы ляляк-берагінь – без твару, бо такія берагіні лічыліся прадметам неадушаўлёным, недаступным для ўсялення ў яго злых, ліхіх сіл, а значыць і бясшкоднымі для дзіцяці. Лялька без твару павінна была прынесці ў дом дабрабыт, здароўе і радасць.
Что почитать по теме: Как бы выглядел Минск, если бы горожане ходили в народных костюмах? Посмотрите на этот крутой фотопроект
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.