Ілюстрацыйнае фота: Metropr.by.

На плошчы Бангалор у Мінску прыбяруць кругавы рух. Вось як зменіцца праезд

Ілюстрацыйнае фота: Metropr.by.

У канцы лістапада – пачатку снежня на плошчы Бангалор у Мінску зменяць схему руху транспарту. Замест кругавога руху аўтамабілі пусцяць у аб’езд. Гэта звязана з будаўніцтвам станцыі метро «Парк Дружбы народаў».

мы здесь

Як піша Onliner, цяпер у цэнтры плошчы манціруюць канструкцыі першага вестыбюля станцыі, будуюць контур будучага метро і робяць гідраізаляцыю. З боку вуліцы Някрасава ўзводзяць абаротныя тупікі – іх плануюць скончыць у пачатку 2027 года.

Пасля змянення схемы руху будаўнікі пачнуць узводзіць платформу і другі вестыбюль станцыі. Ці вернуць плошчы ранейшы выгляд пасля адкрыцця трэцяй лініі метро, пакуль невядома. У будучыні тут таксама плануюць разгарнуць будаўнічыя пляцоўкі для чацвёртай лініі.

Схема руху на Бангалор.

Схема руху. Фота: Auto.onliner.by.

Для аб’езду плошчы з боку вуліцы Арлоўскай ужо паклалі новы асфальт і нанеслі разметку.

  • З боку вуліцы Някрасава: павярнуць на Арлоўскую можна будзе толькі з крайняй правай паласы. З трох астатніх палос аўтамабілі паедуць прама – да вуліц Кульман і Сурганава.
  • З боку вуліцы Кульман: павярнуць направа, на Сурганава, можна будзе толькі з першай паласы. Тры астатнія паласы будуць весці прама – да Някрасава і Арлоўскай.
  • На вуліцы Сурганава: кіроўцам спачатку трэба будзе перастроіцца налева. Пасля гэтага з трох палос можна будзе павярнуць направа, да Някрасава, а з дзвюх – налева, да Кульман.

Прыпынкі грамадскага транспарту на вуліцы Сурганава ў абодвух напрамках перанясуць бліжэй да вуліцы Куйбышава. Прыпынак на Арлоўскай у напрамку вуліцы Карастаянавай застанецца на ранейшым месцы.

Раней карыстальнік Threads @biser_belaruski паказваў, як цяпер выглядае будпляцоўка будучай станцыі метро «Парк Дружбы народаў» у Мінску.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter