На вуліцах Мінска і ў падземных пераходах пачалі з’яўляцца рэкламныя постэры «Экалогіка». Асноўны пасыл постэраў – пытанне энергазберажэння і экалагічнасці энергіі. Рэклама з’явілася з дапамогай МГА «Экапартнёрства» пад патранатам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі.
«Гэта ідэя проста ўляцела ў маю галаву за абедам у кавярні на мінскай Кастрычніцкай. Але ж, памятаеце, нічога не бывае ніадкуль. Кожная выкінутая ў правільны кантэйнер пластыкавая бутэлька ці папяровы пакунак – гэта ўжо цудоўна! – расказвае адна з аўтарак ідэі, ілюстратарка Воля Кузьміч. – Выключаная на час чысткі зубоў вада – яшчэ адзін плюсік у добрыя справы. І такіх драбнютак, але важных і карысных, шмат!»
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2022/10_october/31_30551/33.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2022/10_october/31_30551/11.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2022/10_october/31_30551/22.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2022/10_october/31_30551/2.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2022/10_october/31_30551/1.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2022/10_october/31_30551/3.jpg)
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2022/10_october/31_30551/4.jpg)
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.