Сёння ў гродненскай турме агучылі выракі фігурантам «справы Аўтуховіча», разгляд якой працягваўся 5 месяцаў.
Судзілі палітвязняў у закрытым рэжыме, вынік:
- Мікалаю Аўтуховічу – 25 гадоў зняволення.
- Уладзімеру Гундару – 18 гадоў зняволення.
- Паўлу Саву – 20 гадоў зняволення.
- Вользе Маёравай –20 гадоў зняволення.
Самаго 59-гадовага Аўтуховіча абвінавацілі па 12 артыкулах КК, у тым ліку «здрада дзяржаве», «спрыянне тэрарыстычнай дзейнасці» і г.д.
Падсудныя неаднаразова адзначалі, што справа сфальсіфікавана, а да іх саміх прымяняюцца катаванні.
Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.
поделиться