«Купалаўцы» прэзентавалі першую частку аўдыёкнігі «Радзіва Прудок»

«Купалаўцы» прэзентавалі першую частку аўдыёкнігі «Радзіва Прудок»
На YouTube-канале незалежнай тэатральнай трупы «Купалаўцы» адбылася прэм’ера першай часткі аўдыёкнігі «Радзіва Прудок» паводле дзённікаў Андруся Горвата.

На YouTube-канале незалежнай тэатральнай трупы «Купалаўцы» адбылася прэм’ера першай часткі аўдыёкнігі «Радзіва Прудок» паводле дзённікаў Андруся Горвата.

«”Радзіва Прудок” – гэта і нататкі, і кніга, і спектакль. Для нас гэта касмічная гісторыя, якая ад шкарпэтак у дворніцкім пакойчыку перарасла ў прэзентацыі, чыткі, прэм’еры і гастролі», – пішуць «Купалаўцы».

Рэжысёр праекта – Раман Падаляка.

Агучвае легендарны акцёрскі склад – Святлана Анікей, Аляксандр Малчанаў, Раман Падаляка.

Музыка – Міхась Зуй, Зміцер Есяневіч, Віталь Кулеўскі.

Мастак-аніматар – Глеб Куфцерын.

Першая частка ўжо даступна на YouTube-канале трупы, які можна падтрымаць любым данатам тут ці стаць спонсарамі канала на яго старонцы.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

 

#Беларусь #Минск
поделиться