Новости За день
CityDog.io

У Беларусi запрацаваў сайт па аўдыякнігах на беларускай мове

У Беларусi запрацаваў сайт па аўдыякнігах на беларускай мове
У Беларусi стварылi audiobooks.by – сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў.

У Беларусi стварылi audiobooks.by – сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў.

– Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць. Тут вы можаце хутка знайсці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце, – паведамляюць аўтары праекта. – На дадзены момант на сайце больш за 340 твораў з такіх крыніц, як «Кніжны воз», «Беларуская палічка», «Камунікат» i iнш.

– Ідэя стварыць сайт прыйшла не адразу. Пачалі мы з запісу аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў. Але ж кнігу запісаць запісалі, а дзе пра яе напісаць, каб беларусы даведаліся? Дзеля гэтага пачалі гэты канал, каб посціць навіны пра нашы кнігі і іншыя аўдыякніжнія рэлізы, – пішуць стваральнікі ў сваім Telegram-канале. – Выявілася яшчэ адна праблема: калі навіны ёсць дзе посціць, няма месца, дзе можна паглядзець «што ўжо запісана». Скроліць пасты не вельмі зручна. Таму і вырашылі стваріць адмысловы сайт.

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter