На «Вікікрыніцах» з’явілася першая аўдыякніга – апавяданне Джэка Лондана «Кулі».
Для «Вікікрыніц» – вольнай бібліятэкі, якую можа рэдагаваць кожны, – быў агучаны пераклад на беларускую мову апавядання «Кулі» Джэка Лондана, выдадзены ў БССР у 1931 годзе.
Пераклад зроблены сябрам літаратурнага аб’яднання «Маладняк» – беларускім дзіцячым празаікам і паэтам, перакладчыкам Аляксандрам Якімовічам.
Тэкст кнігі таксама можна вольна спампаваць у фарматах EPUB, RTF i PDF (уся інфармацыя па аўтарскім праве ёсць на сайце).
Усяго на «Вікікрыніцах» 17 698 артыкулаў і 732 аўтары па-беларуску.
Что почитать по теме: Глядзіце! Тут самы першы пераклад Рэмарка на беларускую мову – яму амаль сто год
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фото: @belaruskipioner.