Падабайка. У байнэце з’явіўся навігатар па беларускіх аўдыёкнігах  

Падабайка. У байнэце з’явіўся навігатар па беларускіх аўдыёкнігах
У інтэрнэт-прасторы даступны новы праект вэб-дызайнера Аляксея Чаранкевіча «Беларуская літаратура ў аўдыёкнігах». Гэта адмысловы сайт-навігатар па беларускамоўным аўдыёкнігам.

У інтэрнэт-прасторы даступны новы праект вэб-дызайнера Аляксея Чаранкевіча «Беларуская літаратура ў аўдыёкнігах». Гэта адмысловы сайт-навігатар па беларускамоўным аўдыёкнігам.

Навошта нашай інтэрнэт-прасторы такі навігатар? 

Аляксей Чаранкевіч расказаў, што ідэя стварыць сайт-навігатар з’явілася пасля таго, як Мі­ні­стэр­ства інфар­ма­цыі Бе­ла­русі змясціла ў ад­кры­ты дос­туп больш за сот­ню аў­ды­ё­кніг на бе­ла­рус­кай мо­ве.

Аўдыёкнігі міністэрства мелі высокую якасць за­пі­су і мастацкую вар­тасць, але слухаць іх было нязручна: фай­лы апу­блі­ка­ва­лі звычайнай пап­кай на Google Drive.

Спадар Чаранкевіч па­спра­ба­ваў кры­ху вы­пра­віць сі­ту­а­цыю, каб беларусам стала прасцей шукаць патрэбныя кнігі. Так з’явіўся «пар­ты­зан­скі» на­ві­га­тар па гэ­тых фай­лах.

Якія кнігі трапілі ў навігатар?

У выніку на сайт «Беларуская літаратура ў аўдыёкнігах» патрапілі не толькі аўдыёзапісы ад Мі­ні­стэр­ства ін­фар­ма­цыі: у навігатар дадалі спа­сыл­кі на аў­ды­ё­кні­гі з knihi.by і «Ра­дыё Сва­бо­да». Там змясцілі кнігі, якія можна спампаваць у добрай якасці без рэгістрацый і смс.

– Дарэчы, мы не за­хоў­ва­ем у ся­бе фай­лы і не па­ру­ша­ем ні­чы­іх пра­воў, – тлумачыць тэхнічныя моманты Аляксей Чаранкевіч. – Але праз гэ­та наш сайт не мо­жа пра­па­на­ваць паў­на­вар­тас­ныя аў­ды­ё­кні­гі з ад­мыс­ло­вым афар­млен­нем.

Сярод аўтараў ёсць як класікі беларускай літаратуры, так і сучасныя пісьменнікі – Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Пятро Васючэнка. Для праслухоўвання «Беларуская літаратура ў аўдыёкнігах» прапаноўвае нават народныя творы – казкі, легенды, беларускія летапісы.

Спіс кніг у навігатары будзе паступова папаўняцца.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться