Стваральнікі новай гульні пра Полацкае княства размясцілі канцэпт-арты і расказалі пра першыя этапы распрацоўкі.
«Мы студыя, якая займаецца распрацоўкай гульні пра Беларусь! А менавіта Полацкае княства 11-га стагоддзя!» – пішуць стваральнікі на сваёй старонцы. Паводле апісання, галоўны герой – Блэйк Норман, навуковец, які ў спробах стварыць тэлепорт выпадкова трапіў у мінулае. Адна з галоўных фішак гульні – магчымасць кожнага гульца стварыць сваю ўласную ўнікальную зброю з індывідуальнымі характарыстыкамі.




Гульню плануюць зрабіць з элементамі Stealth Action, жанравымі асаблівасцямі якой з’яўляюцца непрыкметныя перамяшчэнні і таемнае пазбаўленне ад супернікаў.
Пад твітам ужо цэлая дыскусія беларусаў з абмеркаваннем шрыфтоў арта, імені галоўнага героя і тэхнічных асаблівасцей будучай гульні.
Фото: @Sector13_BY.