Куратары платформы Maramora, створанай беларусамі для збору арт-праектаў, якія сутыкнуліся з абмежаваннямі, запрашаюць для супрацоўніцтва.
Што за праект
Maramora – куратарская мастацкая платформа для арт-праектаў, якія сутыкнуліся з абмежаваннямі, але знайшлі спосаб трансфармаваць свой вопыт у новую рэальнасць. Плануецца, што на платформе будуць прадстаўлены аўтарскія курсы, тэксты, інтэрв’ю і іншыя адукацыйныя фарматы.
Як гэта працуе?
На платформе будзе магчымасць прапанаваць для публікацыі і размяшчэння:
- аўтарскія тэксты на любой мове (беларуская, англійская) па тэмах: дызайн, архітэктура, візуальнае мастацтва, арт-менеджмент і г.д.;
- аўтарскі курс або адукацыйны матэрыял (лекцыя) па тэмах: мастацтва, крэатыўны бізнес.
Таксама ёсць праграма супрацоўніцтва з крэатыўнымі камандамі, арт-галерэямі, дыджытал-агенцтвамі, медыя, барамі і г.д.
Чым гэта можа быць карысна
Сярод праектаў будуць практыкі мастакоў, якія супрацьстаяць цэнзуры, курс аб сучасным мастацтве, які дазволіць людзям ствараць мастацкія працы ў гэтай рэчаіснасці, праекты, якія даследуюць асабістыя межы, досвед бізнесаў, якія актыўна падтрымліваюць і фарміруюць арт-суполку ў розных краінах.
У мяне ёсць прапанова – як звязацца?
Для сувязі можна скарыстацца сацсеткамі праекта або напісаць на maramora.info@gmail.com.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.