Беларусы стварылі куратарскую платформу для арт-суполкі з курсамі, інтэрв’ю і адукацыяй

Беларусы стварылі куратарскую платформу для арт-суполкі з курсамі, інтэрв’ю і адукацыяй
Куратары платформы Maramora, створанай беларусамі для збору арт-праектаў, якія сутыкнуліся з абмежаваннямі, запрашаюць для супрацоўніцтва.

Куратары платформы Maramora, створанай беларусамі для збору арт-праектаў, якія сутыкнуліся з абмежаваннямі, запрашаюць для супрацоўніцтва.

Што за праект

Maramora – куратарская мастацкая платформа для арт-праектаў, якія сутыкнуліся з абмежаваннямі, але знайшлі спосаб трансфармаваць свой вопыт у новую рэальнасць. Плануецца, што на платформе будуць прадстаўлены аўтарскія курсы, тэксты, інтэрв’ю і іншыя адукацыйныя фарматы.

Як гэта працуе?

На платформе будзе магчымасць прапанаваць для публікацыі і размяшчэння:

  • аўтарскія тэксты на любой мове (беларуская, англійская) па тэмах: дызайн, архітэктура, візуальнае мастацтва, арт-менеджмент і г.д.;
  • аўтарскі курс або адукацыйны матэрыял (лекцыя) па тэмах: мастацтва, крэатыўны бізнес.

Таксама ёсць праграма супрацоўніцтва з крэатыўнымі камандамі, арт-галерэямі, дыджытал-агенцтвамі, медыя, барамі і г.д.

Чым гэта можа быць карысна

Сярод праектаў будуць практыкі мастакоў, якія супрацьстаяць цэнзуры, курс аб сучасным мастацтве, які дазволіць людзям ствараць мастацкія працы ў гэтай рэчаіснасці, праекты, якія даследуюць асабістыя межы, досвед бізнесаў, якія актыўна падтрымліваюць і фарміруюць арт-суполку ў розных краінах.

У мяне ёсць прапанова – як звязацца?

Для сувязі можна скарыстацца сацсеткамі праекта або напісаць на maramora.info@gmail.com.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь #Литва #Польша #Грузия
поделиться