Каманда Art Yard Community запускае бясплатны анлайн-курс для беларускіх пачынаючых мастакоў і мастачак, арт-менеджараў і арт-менеджарак «Як стварыць мурал?». Тут умовы.

.jpg)
Курс складаецца з 10 лекцый па 75 хвілін, якія будуць праходзіць па панядзелках і серадах у 19:00 па мінскім часе.
Спікеры раскажуць:
- пра сацыяльныя ролі стрыт-арта на прыкладзе Беларусі і Бразіліі;
- пра этапы стварэння і цыкл жыцця муралаў;
- пра фандрайзінг.
У рамках курса таксама будзе магчымасць паказаць свае праекты, эскізы, ідэі спікерам і спікеркам, удзельнікам і ўдзельніцам і атрымаць зваротную сувязь.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету па спасылцы да 1 жніўня ўключна.
Пра вынікі адбору на курс арганізатары паведамяць не пазней за 7 жніўня.
Мовы курса: беларуская і руская.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.