Ілюстрацыйнае фота: Karina Firsova, Pexels.com.

«Цэны непад’ёмныя». Беларусы распавялі ў сацсетках, як куплялі кватэры

Ілюстрацыйнае фота: Karina Firsova, Pexels.com.

23 лістапада беларуска з нікам @yanina.marschenko26 звярнулася да карыстальнікаў сацсетак з пытаннем, як яны куплялі жыллё. У каментарыях беларусы падзяліліся сваім досведам.

мы здесь
поделиться

У каментарыях карыстальнікі расказалі, як ім удалося набыць уласную кватэру.

«Бацькі купілі. Дзякуй, што багатыя», – адказала @deanon_profiler.

«Сястра з мужам 10 гадоў адкладалі грошы, жылі ў яе бацькоў, без сьема!» – напісала @bright_photos22.

«Купілі двушку ў Менску ў лютым 2025. Другасны рынак з рамонтам, каб не затлумляцца. Палова была наяўнымі, палова – іпатэка. Нялёгка, вядома, але затое свая кватэра ў сталіцы. Думаю, справімся і не шкадавалі ні дня. Кошты выраслі вельмі з таго дня. Нядаўна глядзела – 30 000$ можна смела дадаваць. Плацім больш, каб закрыць хутчэй», – расказала @ale_8_7_6.

«Прыйшлося ісці ў дальнабой, каб зарабіць на хату», – напісаў @bulbash_truck_driver.

«Узялі іпатэку, 10к$ свае, астатняе – крэдытныя. Здавалася, што дорага, купілі ў траўні 2025 года. На сённяшні дзень кватэра тысяч на 30 ужо даражэй будзе. Так што нібы ў апошні вагон улезьлі. Плацёж больш за дзве тысячы, гэта яшчэ стаўка рэфінансавання ўпала, было на рублёў 200 больш. Аднапакаёўка з рамонтам. Зараз хочам паспрабаваць у “БЕЛВЭБ” перарэфінансаваць пад меншы працэнт», – напісала @li.maidan.

«Узялі крэдыт і купілі старую без рамонту кватэру», – падзялілася @ekaver_makeup.

«Купіла праз Жыллёвы баланс, дзякуй ім вялікі. Без іх да гэтага часу б свайго кута не было. Шкада, раней пра іх не даведалася, пакуль кошты былі адэкватныя», – пракаментавала @kovarnya_kozochka.

«Да таго, калі сталі непад’ёмнымі», – напісаў @brest21.

Нядаўна CityDog.io пісаў, што менскі рыэлтар @nikolai4_minsk параўнаў кошт кватэр у шасці раёнах Менска ў 2025 і 2026 гадах. Па прыведзеных ім дадзеных, за год жыллё падаражэла ва ўсіх шасці выпадках.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter

А это наше приложение для Android.
В нем CityDog всегда доступен:

Скачать приложение