Новости За день
CityDog.io

Памёр беларускi пісьменнік Алесь Жук

Памёр беларускi пісьменнік Алесь Жук
Пайшоў з жыцця пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык Алесь Жук. Пра гэта ў Facebook паведаміў літаратар Міхась Скобла.

Пайшоў з жыцця пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык Алесь Жук. Пра гэта ў Facebook паведаміў літаратар Міхась Скобла.

«Памёр Алесь Жук, чые кнігі хочацца перачытваць. Асабліва люблю яго апавяданні, дзе ўсё да месца, усё суладна – і мова, і адносіны герояў, і ўмельства карыстацца метафарай, якое Міхась Стральцоў называў святам у будзень. Алесь Жук для мяне майстар прозы ў класічным бунінскім разуменні. Апошнім часам пісьменнік даводзіў да ладу кнігу мемуарных эсэ пра тых, з кім яго зводзілі жыццёвыя дарогі. Дзейнымі асобамі той кнігі меліся стаць Мікалай Улашчык, Васіль Быкаў, Анатоль Кудравец, Яўгенія Янішчыц, Юрка Голуб», – пiша Міхась Скобла.

Пісьменніку было 75 гадоў. На працягу жыцця ён працаваў ў беларускiх газетах і часопісах «Літаратура і мастацтва», «Маладосць», «Полымя». Таксама ён пераклаў на беларускую мову раман «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава, аповесць «Сабачае сэрца» i аповесць Гаўрыіла Траяпольскага «Белы Бім Чорнае вуха».

Развітанне з пісьменнікам адбудзецца 17 кастрычніка ў рытуальнай зале на вул. Куляшова, 49 з 12:00 да 13:00.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Міхась Скобла, Facebook.

#Минск
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter