Заўтра ў Мінску бясплатны канцэрт AKUTE. У гурта ёсць просьба – вось яна

Заўтра ў Мінску бясплатны канцэрт AKUTE. У гурта ёсць просьба – вось яна
У Мінску працягваюцца бясплатныя канцэрты беларускіх гуртоў. У суботу 17 кастрычніка вас запрашаюць на вялікі электрычны канцэрт ад магілёўскага гурта AKUTE.

У Мінску працягваюцца бясплатныя канцэрты беларускіх гуртоў. У суботу 17 кастрычніка вас запрашаюць на вялікі электрычны канцэрт ад магілёўскага гурта AKUTE.

Пра што просіць гурт?

Выступоўцы нагадваюць, што эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне зноў выклікае занепакоенасць, і просяць аднесціся з клопатам адзін да аднога.

«Не настойваем, але рэкамендуем мець пры сабе маскі. На ўваходзе вам замераюць тэмпературу. Калі пачуваецеся прастуджаным – заставайцеся дома», – просіць гурт.

Куды і калі прыходзіць?

Канцэрт адбудзецца 17 кастрычніка ў прасторы Hide (Кастрычніцкая, 19). Выступ пачнецца а 19-й гадзіне, але прыходзіць на яго можна з 18:00.

Уваход вольны, але пры жаданні падтрымаць канцэрт данатам можна тут.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться