У Мінску выпусцілі цішотку па матывах «Адзін дома 2», дзе Кевін «згубіўся» ў беларускай сталіцы

Брэнд ci.shot прадставіў калядную цішотку «Адзін дома ў Мінску». На дызайне – пераасэнсаваны постар фільма Home Alone 2, толькі замест Нью-Ёрка Кевін апынаецца ў Мінску.

Брэнд ci.shot прадставіў калядную цішотку «Адзін дома ў Мінску». На дызайне – пераасэнсаваны постар фільма Home Alone 2, толькі замест Нью-Ёрка Кевін апынаецца ў Мінску.

У Instagram брэнд ci.shot паказаў святочную цішотку, у якой знаёмы сюжэт з фільма Home Alone 2: Lost in New York перанеслі ў Мінск.

Святочная цішотка. Скрыншот: @ci.shot, Instagram.com.

У арыгінальным фільме герой спыняўся ў The Plaza Hotel, гуляў па Central Park, заходзіў у магазіны, праводзіў час у гатэлі і любаваўся вялікай каляднай ёлкай. Дызайнеры перанеслі гэтыя сцэны ў мінскі кантэкст і ўявілі, дзе б апынуўся Кевін у беларускіх рэаліях.

Так, у ролі шыкоўнага гатэля выступае «Еўропа», дзе Кевін, паводле задумкі, абавязкова б уключыў джакузі і заказаў марожанае. Замест Central Park з’яўляецца парк Горкага, дзе герой мог бы сустрэць незнаёмку. Для спакойных разваг яму прапануюць Чырвоны касцёл, для святочных вітрын – ГУМ, а для каляднай атмасферы – кірмаш на Нямізе з агеньчыкамі і какавай.

У брэндзе мяркуюць, што, калі б фільм здымалі ў Беларусі, ён мог бы атрымаць назву «Адзін дома 2: Згублены ў Мінску» і стаў бы часткай штогадовай каляднай традыцыі.

Новая цішотка ўжо ў продажы. У ci.shot адзначаюць, што колькасць абмежаваная і заказаць яе можна праз дырэкт.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Минск #Беларусь
Еще по теме:
Гардероб фуд-блогера: «Белую футболку в бар я не надену – пить красное вино в ней чревато»
Гардероб
Возможно, вам нужна именно она. Смотрите, какую стильную футболку выпустил беларуский бренд
Уличная мода
поделиться