Вас тут запрашаюць на найбуйнейшую адукацыйную канферэнцыю ў Польшчы. Бясплатна

Вас тут запрашаюць на найбуйнейшую адукацыйную канферэнцыю ў Польшчы. Бясплатна
Ужо 12 мая ў The Tides у Варшаве адбудзецца найбуйнейшая адукацыйная канферэнцыя ў Польшчы. У мерапрыемстве возьмуць удзел больш за 1000 чалавек – студэнтаў з лепшых польскіх і замежных ВНУ, у тым ліку Оксфарда, Гарварда і Варшаўскага ўніверсітэта.

Дэвіз сёлетняга форуму – «Перамены: перад выклікамі будучыні».

У праграме – 9 дыскусійных панэляў на тэмы, звязаныя з развіццём штучнага інтэлекту, рынкам працы, лічбавай трансфармацыяй і кібербяспекай, барацьбой з глабальным пацяпленнем.

Партнёры канферэнцыі – найбуйнейшыя польскія і замежныя кампаніі, такія як Uber, McKinsey&Company і Medicover. Яны выставяць свае стэнды і зладзяць майстар-класы, дзе вы даведаецеся пра магчымасці стажыровак.

УВАГА: рэгістрацыя на мерапрыемства толькі да 19 красавіка.

Усю неабходную інфармацыю і форму заяўкі на бясплатны ўдзел можна знайсці тут.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться