Мастак Сяргей Рымашэўскі паведаміў сёння, 24 лістапада, што яго персанальная выстава «Кардыяграма» ў галерэі «Мастацтва», запланаваная на 25 лістапада, не адбудзецца. Яе адмянілі за дзень да адкрыцця. Прычыны невядомы.
25 лістапада ў галерэі «Мастацтва» павінна была адкрыцца выстава работ Сяргея Рымашэўскага пад назвай «Кардыяграма».

Адмена выставы. Фота: Сяргей Рымашэўскі, Facebook.com.
Афіша абяцала пазнаёміць гледачоў з філасофскім светам мастака, дзе персанажы «ажываюць» і прымушаюць гледача запаволіцца і прыгледзецца да іх гісторый. Праект задумваўся як рэтраспектыва работ за апошнія пяць гадоў. Уваход на выставу планавалі зрабіць платным – 3 руб.
Аднак сёння, 24 лістапада, Сяргей Рымашэўскі паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што выстава адменена. Мастак напісаў, што гэта «не шутка», і папрасіў не задаваць лішніх пытанняў аб прычынах. Ён падзякаваў усім, хто праявіў цікавасць да мерапрыемства, якое так і не адбудзецца.
Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.















