Яшчэ адзiн фiльм пакажуць на беларускай мове. Пойдзем?

Яшчэ адзiн фiльм пакажуць на беларускай мове. Пойдзем?
Вострасюжэтны гістарычны фільм «Адмірал» пакажуць 7 і 8 снежня ў кінатэатры «Масква» на беларускай мове.

Вострасюжэтны гістарычны фільм «Адмірал» пакажуць 7 і 8 снежня ў кінатэатры «Масква» на беларускай мове.

Пра што фільм?

Фільм «Адмірал» зняты паводле гісторыі нацыянальнага героя Нідэрландаў Міхіла дэ Раўтэра. Гэта пераможца ў найскладанейшых бітвах і сапраўдны патрыёт, на надмагіллі якога выбіты словы «ён ззяе бездакорнай годнасцю».

Батальныя сцэны фільма здымаліся на сапраўдных старажытных баявых караблях, а адну з галоўных роляў выканаў знакаміты акцёр Рутгер Хаўэр.

На беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» фільм дубліравала кампанія «Кінаконг» .

А вось і трэйлер, як абяцалі

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться