З сённяшняга дня размаўляць па мабіле і сёрфіць у інтэрнэце абанентам velcom | A1 можна паміж станцыямі “Аўтазаводская” і “Пралетарская”.
Дзе ўжо ёсць сувязь і не?
Калі памятаеце, забяспечваць мабільнай сувяззю тунэлі метро кампанія пачала ў канцы красавіка. Зараз абаненты velcom | A1 могуць свабодна карыстацца галасавой сувяззю і мабільным інтэрнэтам на адрэзку, які аб’ядноўвае ўжо шэсць станцый Маскоўскай лініі:
- “Малінаўка”,
- “Пятроўшчына”,
- “Міхалова”,
- “Грушаўка”,
- “Інстытут культуры”,
- “Плошча Леніна”.
І на ўчастку Аўтазаводскай лініі:
- “Аўтазаводская”,
- “Партызанская”,
- “Трактарны завод”,
- “Пралетарская”.
На якіх яшчэ станцыях у бліжэйшы час з’явіцца сувязь?
У канцы мая мабільную сувязь запусцяць у тунэлях на ўчастку Маскоўскай лініі:
- “Плошча Леніна» (у бок “Кастрычнiцкай”),
- “Плошча Перамогі”,
- “Плошча Якуба Коласа”.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.