СК: аператара “5 элемента” падазраюць у нявыплаце падаткаў

СК: аператара “5 элемента” падазраюць у нявыплаце падаткаў
Следчае ўпраўленне УСК па Мінску расследуе крымінальную справу, узбуджаную па факце ўхілення ад выплаты сум падаткаў ЗАТ “Паціа” (брэнд “5 элемент”) па арт. 243 Крымінальнага кодэкса, паведамляе прэс-служба ведамства ў Telegram.

“У рамках расследавання праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, у тым ліку ўчора па даручэнні следчага органа дазнання праведзены ператрус у памяшканні арганізацыі і канфіскацыя першаснай бухгалтарскай дакументацыі. У рамках расследавання прадстаўнікі арганізацыі не затрымліваліся”, – адзначана ў паведамленні.

Артыкул 243 КК (“Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў”) прадугледжвае пакаранне ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да 7 гадоў.

Калі памятаеце, у аўторак, 11 чэрвеня, галаўны офіс групы кампаній “Паціа” блакіравалі праваахоўныя органы. У “Паціа” ўчора расказалі, што сілавікі канфіскоўвалі дакументы па некаторых контрагентах для праверкі.

поделиться