Беларусы Прагі збіраюцца адзначаць 505-годдзе выхаду першай кнігі Скарыны

Беларусы Прагі збіраюцца адзначаць 505-годдзе выхаду першай кнігі Скарыны
У суботу, 6 жніўня, беларусы Прагі адзначаць 505-годдзе выхаду першай кнігі Францыска Скарыны, паведамляе «Новы час». Гэта здарылася 6 жніўня 1517 года ў Празе.

У суботу, 6 жніўня, беларусы Прагі адзначаць 505-годдзе выхаду першай кнігі Францыска Скарыны, паведамляе «Новы час». Гэта здарылася 6 жніўня 1517 года ў Празе.

У 11:00 ля помніка Скарыне адбудзецца традыцыйная сустрэча з удзелам чэшскіх палітыкаў і супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў. Будуць беларуская ліра, рэнесансныя гукі флейты і традыцыйныя жніўныя песні, а ўсё гэта дапоўніць квіз пра Скарыну і Чэхію (пераможцаў чакаюць прызы).

Пройдзе таксама і першы беларускі кніжны swap: кожны зможа прынесці сваю кнігу па-беларуску і абмяняць яе на іншую.

А ўвечары, а 17-й, у Беларускай клубоўні будзе лекцыя гісторыка Паўла Котава «Што мы ведаем і не ведаем пра Скарыну?». Спадар Павел пазнаёміць з выданнем «Францыск Скарына ў дакументах і сведчаннях» (гал. укладальнік – Алесь Жлутка, Мінск, 2020) і раскажа, што і на аснове якіх гістарычных крыніц вядома пра жыццё славутага палачаніна.

Уваход вольны!

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: novychas.online.

поделиться