23 мая, у пятніцу, у кінатэатры velcom cinema пакажуць першае 3D-кіно па-беларуску. Гэта легендарны фільм Джэймса Кэмерана “Тэрмінатар-2: Судны дзень”.
Пасля прэм’еры фільм можна будзе паглядзець і ў кінатэатры “Беларусь” – да 26 мая ўключна. “Тэрмінатара” паказваюць у рамках праекта “Беларускія ўікэнды”, агучку зрабіла кампанія “Кінаконг”.
“Тэрмінатар-2: Судны дзень” – культавы фільм Кэмерана. Выйшаў у 1991 годзе і атрымаў 4 прэміі “Оскар”: за самыя лепшыя візуальныя эфекты, грым, гук і мантаж гуку.
Фільм стаў прарывам у індустрыі камп’ютарных спецэфектаў. Ролю ў “Тэрмінатары-2” крытыкі называюць найлепшай працай Арнольда Шварцэнэгера.
![](https://stat2.city-dog.by/content/editor_images/2019/05_may/19_17512/Тэрмінатар.jpg)