Новости За день
CityDog.io

Партал 115.бел вырашылі перайменаваць

Партал 115.бел вырашылі перайменаваць
Партал 115.бел абновіцца: у яго пашырыцца фармат, а назва зменіцца на “Мая рэспублiка”. Пра гэта БЕЛТА расказала кіраўніца аддзела маркетынгу прадпрыемства Аксана Галавацкая.

Партал 115.бел абновіцца: у яго пашырыцца фармат, а назва зменіцца на “Мая рэспублiка”. Пра гэта БЕЛТА расказала кіраўніца аддзела маркетынгу прадпрыемства Аксана Галавацкая.

– Першапачаткова праект “Мой горад 115.бел” ахопліваў толькі Мінск, але на працягу 2018 года распаўсюдзіўся на ўсю Беларусь. Мы абнавілі інтэрфейс, аб’ядналі два каналы атрымання інфармацыі (службу 115 і сайт), стварыўшы адзіную дыспетчарскую сістэму. Партал атрымаў назву “Мая Рэспублiка”, – патлумачыла Аксана Галавацкая.

А яшчэ распрацавана мабільная праграма для карыстальнікаў ЖКГ, праз якую можна атрымліваць паведамленні па розных пытаннях, напрыклад па графіку ўключэння і адключэння гарачай вады, выкананні заявак прадпрыемствамі ЖКГ.

У жыхароў з’явіцца магчымасць фарміраваць спіс выбраных адрасоў, уключаючы ў яго некалькі дамоў, накіроўваць заяўку з прывязкай кропкі на карце. Будуць даступны аналітычныя даныя, напрыклад па тэматыцы запытаў.

Па словах Аксаны Галавацкай, змены ўнесены з улікам меркавання грамадзян. Чакаецца, што новаўвядзенні ўкараняць да канца года.

Партал наогул дапамагае?

Так. Напрыклад, праз 115.бел у студзені людзі папрасілі прыбраць снег у Маладзечна. І ім прыйшоў адказ: “Праведзена ўборка снега”. Праўда, адказ прыйшоў у красавіку. Але ніхто і не ўдакладняў, хто менавіта прыбіраў снег.

А вам калі-небудзь дапамагаў 115.бел? Раскажыце ў каментарах!

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter