Новости
CityDog.io

Вас запрашаюць на выставу World Press Photo 2018

Вас запрашаюць на выставу World Press Photo 2018
З 23 мая да 12 чэрвеня ў культ.цэнтры «Корпус» будзе адкрыта выстава, якую ніяк нельга прапусціць. World Press Photo 2018 – найлепшыя фота пра самыя значныя падзеі і праблемы свету ў мінулым годзе.

З 23 мая да 12 чэрвеня ў культ.цэнтры «Корпус» будзе адкрыта выстава, якую ніяк нельга прапусціць. World Press Photo 2018 – найлепшыя фота пра самыя значныя падзеі і праблемы свету ў мінулым годзе.

Ніл Олдрыдж / Neil Aldridge, ПАР. 21 верасня 2017 года. Маленькі белы паўднёвы насарог з завязанымі вачыма напампаваны заспакаяльнымі прэпаратамі. Неўзабаве жывёлу выпусцяць у дзікую прыроду блізу дэльты Акаванга, Батсвана, пасля транспартавання яго з ПАР, каб абараніць ад браканьераў.
 

Патрык Браўн / Patrick Brown, Аўстралія, Panos Pictures, для UNICEF. 28 верасня 2017 года. Трупы ўцекачоў. Човен, у якім прадстаўнікі народу рахінг’я спрабавалі збегчы з М’янмы, перакуліўся за 8 км ад пляжу Інані ля бангладэшскага горада Кокс-Баджар. На борце было блізу ста чалавек. Ацалелі сямнаццаць.
 

Міжнародны конкурс «Сусветнае прэс-фота» праводзіцца з 1955 годa, каб паказаць высакаякасныя візуальныя гісторыі, якія маюць значэнне для ўсёй планеты. З таго часу конкурс развіўся ў найбольш прэстыжнае ў свеце спаборніцтва фатографаў, а выставы конкурсу ладзяцца больш як у 100 гарадах 45 краін.
 

Кадыр ван Лёгёйзэн / Kadir van Lohuizen, Нідэрланды, NOOR Images. Прыборка смецця ў цэнтры Амстэрдамa, Нідэрланды. У большасці раёнаў горада смецце чакае вывазу ў падземных кантэйнерах, але ў гістарычнай частцы сям-там ляжыць проста на вуліцах. Вывозяць яго толькі ў пэўныя дні.
 

Фота з серыі ў намінацыі «Людзі». Таццяна Вінаградава / Татьяна Виноградова, Расія. 33-гадовая Алена прыехала ў Санкт-Пецярбург пасля вайны ва Украіне, спадзеючыся, што ёй прапануюць працу адміністратаркі ў бардэлі, але высветлілася, што мелася на ўвазе праца прастытуткай.
 

Фотаконкурс «Сусветнае прэс-фота – 2018» сабраў 4548 фатографаў з 125 краін, якія заявілі на конкурс 73 044 работы. Журы, у склад якога ўвайшлі аўтарытэтныя фатографы і фотарэдактары з усяго свету, адзначыла найлепшых фатографаў свету ў васьмі намінацыях: «Пільныя навіны», «Агульныя навіны», «Актуальныя тэмы», «Людзі», «Экалогія», «Прырода», «Спорт», «Працяглыя праекты» . Фотаздымкі, якія перамаглі ў конкурсе «Сусветнае прэс-фота», як і ў папярэднія гады, утварылі міжнародную перасоўную выставу. У 2018 годзе выставу «Сусветнае прэс-фота» ўжо пяты раз прымае Беларусь (апошнія тры гады афіцыйным партнёрам праекта выступае культурніцка-адукацыйны цэнтр «ЦЭХ»). Сёлетняя экспазіцыя надрукавана на шырокафарматных Canon і планшэтных прынтарах Arizona.
 


Тытул «Сусветнае прэс-фота – 2018» атрымала работа Ранальда Шэміта. Гэты венесуэльскі фатограф зрабіў для мексіканскага філіялу Agence France-Presse здымак ахопленага агнём пратэстоўца падчас антыўрадавых выступаў у Каракасе 3 мая 2017 года.
 

Фота з серыі ў намінацыі «Агульныя навіны». Франчэска Пістыллі / Francesco Pistilli, Італія. Два афганскія ўцекачы мыюцца знадворку. Белград.
 

Каб выбраць пераможцу 61-га конкурсу «Сусветнае прэс-фота», пачынаючы з 13 студзеня 2018 года за тры тыдні журы праглядзела 73 044 здымкі.
 

 Час працы выставы: 12:00–21:00, кошт квітка – 5 рублёў, ільготны – 2,5, для журналістаў уваход вольны.

 

Перепечатка материалов CityDog.by возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

   Фото: World Press Photo.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter