«Лоўкостэр WizzAir прыходзіць у Беларусь». Не паверыце: гэтай навіне споўнілася 3 гады! Вось як венгерскі авіяперавозчык прыходзіў-прыходзіў і не прыйшоў

«Лоўкостэр WizzAir прыходзіць у Беларусь». Не паверыце: гэтай навіне споўнілася 3 гады! Вось як венгерск...
Ішоў-ішоў – і не дайшоў: 30 чэрвеня споўнілася 3 гады з таго дня, калі нам паведамілі, што лоўкостэр WizzAir адкрые рэйс Будапешт – Мінск. Хаця насамрэч гэта гісторыя пачалася яшчэ ў 2018 годзе.

Ішоў-ішоў – і не дайшоў: 30 чэрвеня споўнілася 3 гады з таго дня, калі нам паведамілі, што лоўкостэр WizzAir адкрые рэйс Будапешт – Мінск. Хаця насамрэч гэта гісторыя пачалася яшчэ ў 2018 годзе.

Пра гэта паведаміў дзяржсакратар МЗС Венгрыі Чаба Балог, перадавала БЕЛТА. Чыноўнік адзначыў, што абмяркоўваецца пытанне аб павелічэнні колькасці прамых авіярэйсаў у Беларусь.

Пра гэта паведамляў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі. У каментарыі БЕЛТА (зараз спасылка недаступна) ён расказаў, што венгры накіравалі ў Дэпартамент адпаведны мемарандум.

Гэта міністр транспарту Аляксей Аўраменка пацвердзіў у інтэрв’ю беларускаму парталу (зараз прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі).

Пра гэта паведамляў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Арцём Сікорскі.

У інтэрв’ю СТВ ён сказаў: «Лоўкост-кампаніі, як правіла, каб забяспечыць нізкі кошт білетаў, просяць пэўныя субсідыі. На субсідыі замежнай кампаніі мы не гатовы. Мы гатовы прапанаваць камфортныя ўмовы для таго, каб яны выконвалі палёты».

Паводле інфармацыі, якую прадставіў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» інтэрнэт-парталу (зараз прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем у Беларусі), «праведзены канструктыўныя перамовы з WizzAir» – па асноўных пазіцыях бакі дамовіліся: «Цяпер засталося пытанне з венгерскім бокам, з тым, як WizzAir прыйдзе. На гэтым тыдні запланаваны кансультацыі з паслом Венгрыі».

«Думаю, як толькі дазволіць [эпідэміялагічная] сітуацыя, WizzAir пачне палёты з Беларусі. У іх ёсць такое жаданне», – афіцыйны тэлеграм-канал Нацыянальнага аэрапорта працытаваў кіраўніцу аддзела маркетынгу і развіцця авіяцыйных перавозак службы знешнеэканамічнай дзейнасці Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» Аксану Цярэшчанку.

На борце RyanAir быў апазіцыйны журналіст Раман Пратасевіч разам са сваёй дзяўчынай. Пасля гэтага інцыдэнту большасць сусветных авіякампаній адмовілася лятаць праз неба Беларусі.

Йожэф Верадзі заявіў, што такія дзеянні ператварылі авіяцыю ў цацку палітыкаў. «Нічога не адбылося, што магло б паставіць пад пагрозу бяспеку палётаў. Я не думаю, што нехта быў у небяспецы хоць на секунду».

Пра гэта «Спутнику» расказаў дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Арцём Сікорскі: «Я не хачу раскрываць дэталі, але зараз WizzAir і Нацыянальны аэрапорт “Мінск” працуюць над вельмі цікавым праектам. Спадзяюся, што пасля адмены авіяблакады мы ўбачым вынік гэтай працы».

 

Фота: Unsplash.com.

поделиться