Учора ў галерэі “Ў” адкрылася выстава Канстанціна Селіханава “Логасы. Тое, што робіць нашае жыццё камфортным”.
Логас – тэрмін старагрэцкай філасофіі, які азначае адначасова і “слова”, і “паняцце”. На выставе вы знойдзеце менавіта іх: гатовыя думкі і словы, фундаментальныя тэксты Гегеля, Маркса, Ніцшэ і Дарвіна. Выстава працуе да 30 сакавіка. |
Фото: CityDog.by.