У чацвер у фэйсбуку мы абвесцілі конкурс: адгадайце, колькі градусаў будзе ў панядзелак апоўдні на табло каля Камароўкі, – і выйграйце 10 кактэйляў.
У нас для вас тры навіны: кепская, добрая і вельмі добрая. Кепская навіна. Ніхто і думаць не думаў, што лёс падрыхтуе нашаму конкурсу такое выпрабаванне: у пятніцу высветлілася, што табло на Камароўцы не працуе. Не працавала табло ў выходныя, не працавала і ў панядзелак. Але мы не запанікавалі: дзеля чысціні эксперыменту мы не адмовіліся ад дадзенай геаграфічнай кропкі – проста набылі ў ЦУМе тэрмометр. Падышоўшы ў панядзелак у 11:59 да ўваходу ў Камароўскі рынак, дзе дагэтуль вісіць няспраўнае табло, мы агледзеліся: на небе было ясна. А наш градуснік ўпэўнена паказваў +27. І тут нас чакала добрая навіна: аказваецца, Дзмітрый Рабаў, начальнік службы метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, яшчэ ў чацвер дакладна адгадаў наша заданне! Атрымліваецца, дарэмна мінчукі нагаворваюць на нашых метэаролагаў. Шкада, што спадар Рабаў не паспеў першым даслаць свой адказ. Таму пераможцам конкурсу становіцца Валеры Кічкаеў: ён першым спрагназаваў яснае надвор’е, +27 у гэты панядзелак. За што і атрымлівае картку на 10 бясплатных кактэйляў ад Cafe Brutto. І гэта вельмі добрая навіна. |
Так что приз достается ему, уж простите:)