«Мы выбрали неволю с дешевой колбасой». Беларусы – о том, как и когда мы докатились до такой жизни в 2024 году

«Мы выбрали неволю с дешевой колбасой». Беларусы – о том, как и когда мы докатились до такой жизни в 202...
Недавно CityDog.io спрашивал политолога: когда в Беларуси все пошло не так (спойлер: а когда оно вообще было «так»?). Сегодня задали этот же вопрос простым беларусам.

Недавно CityDog.io спрашивал политолога: когда в Беларуси все пошло не так (спойлер: а когда оно вообще было «так»?). Сегодня задали этот же вопрос простым беларусам.

Алексей (25): «Точкой невозврата для меня стала смерть Романа Бондаренко»

– Первой мыслью было, что Беларусь повернула не туда 9 августа 2020 года. Но на самом деле выборы подарили надежду на перемены и объединили людей. Тогда казалось, что еще чуть-чуть – и мы победим.

Точка невозврата для меня – смерть Романа Бондаренко. В тот день мне впервые стало страшно. Я понял, что режим пойдет до конца.

Да, и в начале протеста людей задерживали и избивали. Да, первым убитым был Александр Тарайковский. Но до Романа все казалось случайностью. Когда под прессом режима погиб еще один человек, внутри что-то сломалось.

После этого репрессии начали сыпаться как из рога изобилия. Думаю, режим понял, что ему больше нечего терять: грань они уже перешли, люди вряд ли это забудут и простят. Остается только «дожимать».

Марина (22): «А был ли вообще хороший период в истории Беларуси?»

– Первым порывом было сказать про выборы. Затем я задумалась: а когда у нас было по-настоящему хорошо? Такое чувство, будто трэш в Беларуси всегда постепенно усиливался, просто люди вокруг либо не замечали его, либо специально не обращали на него внимание.

Но да, для меня все «взорвалось» 9 августа. Тот вечер стал решающим и поворотным. Помню, как ночью мы пошли с друзьями на стелу. Помню, как силовики разделили толпу. Казалось, что началась война.

Сергей (50): «Что сейчас, что 20 лет назад было не очень»

– Мне не особо нравится размышлять на политические темы. Сейчас довольно сложные времена, но 20 лет назад тоже было непросто. Мало нормальной работы, неразбериха вокруг. Предел мечтаний – шуба для жены, своя квартира и машина.

В Беларуси 2024 года не особо сладко, зато есть супермаркеты с большим выбором продуктов, модные кафе, хорошие дороги по всей стране. 20 лет назад этого не было.

С другой стороны, сейчас мы буквально заперты в Беларуси без особой возможности получить визу и выехать куда-то дальше России. Или вот: у меня сестра в регионе на заводе работает, у них уже лет 10 проблемы с зарплатами из-за того, что продукцию некому продавать. Но работают же. Хорошо, что людям есть куда идти.

Не знаю, когда Беларусь повернула не туда, когда у нас все испортилось. Я и не думаю про это. Главное, что близкие живы, работа есть, хлеб – тоже. Для своего спокойствия выбираю такое мышление.

Аляксандра (28): «Наша грамадства не хацела чакаць, пакуль прыйдуць змены»

– Я нарадзілася ў 1996-м, таму мала магу сказаць наконт таго, калі і што пагоршылася. Але вось што рассказвае мой блізкі чалавек, які жыве ў Беларусі.

У 1994 годзе былі першыя выбары, дзе была процьма цікавых кандыдатаў апроч Лукашэнкі. Наша грамадства не хацела чакаць, пакуль прыйдуць змены, і паверыла маладому кандыдату, які націснуў на былыя сантыменты. Маўляў, вярну ўсё як было, нават лепш, чым у Саюзе, будзе.

Майму блізкаму чалавеку не спадабалася тое, як звяртаўся да старэйшых кандыдатаў Лукашэнка: ён жа не падлетак, які сварыцца з бацькамі, – амбіцыйны малады палітык! І мой блізкі чалавек у размовах намагаўся пераканаць апанентаў, што і з ім дабра не будзе, што ён брэша ўжо цяпер, на этапе выбараў. І што далей будзе горш.

А далей вочы пачалі расплюшчвацца і ў тых, хто спрачаўся і даказваў, што гэта лепшы прэзідэнт, які можа быць у беларусаў і беларусак.

Аднойчы адзін такі апанент прыйшоў асабіста выбачацца. Ён прапахаў на трактары ў калгасе ўсё жыццё, а абяцаных вялікіх пенсійных грошаў не хапіла на базавыя патрэбы.

Гэта быў усё той жа 1994-ы.

Барыс (36): «У 1994-м у беларусаў быў шанс павярнуць у правільным кірунку, але мы выбралі няволю з каўбасой і марожаным па капеечных коштах»

– На мой погляд, Беларусь павярнула «не туды» ў 1994 годзе. У беларусаў быў шанс павярнуць у правільным кірунку: у краіне існавала свабода слова, людзі маглі абменьвацца думкамі і зрабіць свядомы выбар, за каго галасаваць на прэзідэнцкіх выбарах.

Магчыма, свабода слова, якая існавала з 1991 па 1994 год, стала своеасаблівай аддушынай. Усё, што накіпела за савецкі час, можна было выказваць. Можна было атрымліваць любыя навіны, чытаць усё што заўгодна. Інфармацыйны «голад» быў утолены ў той перыяд.

У той жа час нарастаў голад у прамым значэнні гэтага слова: эканамічная сітуацыя была складанай, прадуктаў не хапала. Вось і атрымліваецца, што беларусы адмовіліся ад еўрапейскага выбару (свабоды слова і выказвання), прагаласаваўшы за папулісцкія выказванні Лукашэнкі з прапановай вярнуць усё назад.

У Балтыйскіх краінах і Польшчы разумелі, што трэба рухацца далей. На маю думку, яны бачылі: як бы ні было цяжка, вярнуцца ў Савецкі Саюз немагчыма. Беларусы, на жаль, не мелі такой «прышчэпкі». Мы пажылі некалькі гадоў у свабодзе, а затым падумалі: мабыць, у няволі, але з каўбасой, бензінам і марожаным па капеечных коштах будзе лепш.

Такое рашэнне адкінула нас далёка ад палітычнай свабоды, імкнення на Захад і дэмакратычных пераменаў. На рэферэндумах 1995-1996 года Лукашэнку давалі пэўны карт-бланш: на перамены, на вяртанне да стабільнасці.

Далей грамадства абсалютна заканамерна дзейнічала на ўсіх іншых выбарах. У 2001-м у Лукашэнкі ўжо быў пэўны дабрабыт. Эканамічная сітуацыя была зусім іншай, чым у 90-х. Частка насельніцтва тады сапраўды была задаволена яго палітыкай.

Такая ж сітуацыя была і ў 2006-м, хаця крызісныя з’явы ўжо адчуваліся. Некаторыя выходзілі на плошчу, але ўсё ж такі шмат людзей галасавала за стабільнасць.

Потым адбыўся крызіс 2007-2008 года. Лагічна пасля яго здарылася Плошча 2010 года. Тут ужо пачалі ўплываць інфармацыйныя тэхналогіі: распаўсюдзіўся інтэрнэт, людзі пачалі чытаць незалежныя СМІ. Так, гэта яшчэ не перыяд тэлеграма, але людзі ўсё роўна ўжо маглі чытаць праўду. Гэта падштурхнула выходзіць на акцыі пратэсту, але ў 2010-м яшчэ было шмат прыхільнікаў дзейнай улады.

Тое, што выбары 2020 года пайшлі па іншым сцэнарыі, на мой погляд, заслуга некалькіх фактараў. Па-першае, да 2020 года пры Лукашэнку вырасла цэлае пакаленне людзей, якія ў нашай краіне не бачыла іншага прэзідэнта. Грамадству такі стан надакучыў.

Па-другое, большасць палітычна актыўных беларусаў зразумелі, што мы маем эканамічную столю. У якой бы галіне ты ні развіваўся, пры сённяшняй уладзе ты дасягаеш яе. Жаданне разбурыць яе і выводзіла людзей на вуліцы.

Таксама паўплаваў кавід, калі беларускія чыноўнікі наплявацельскі ставіліся да людзей. Гэта таксама вельмі абурыла, як і рэпрэсіі супраць удзельнікаў выбараў яшчэ да іх пачатку.

Але калі абагульваць, Беларусь павярнула «не туды» яшчэ ў 1994-м. Замест таго, каб рухацца на Захад і думаць пра будучыню краіны ў складзе аб’яднанай Еўропы, наша грамадства вырашыла звязацца з Расіяй і паспрабаваць вярнуцца ў Савецкі Саюз.

 

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

Фото: Unsplash.com.

Еще по этой теме:
«В начале войны члены моей семьи переживали за Украину, а сейчас они ездят в Россию на отдых». Беларусы – о том, как жить с войной на фоне всей остальной жизни
«Они хотят сделать из нас часть России». Теперь точно: «пропаганда нетрадиционных сексуальных отношений, смены пола и чайлдфри» в Беларуси – вне закона
Навошта «Мерзкий Кокобай» рэкламуе выставу прапагандыстаў? Здаецца, дзяржава знайшла новы спосаб нармалізаваць блогераў
поделиться