Новости За день
CityDog.io

У выхадныя ў Вільнюсе? Завітайце на фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA

У выхадныя ў Вільнюсе? Завітайце на фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
30 верасня пачаўся фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які сёлета прысвечаны пошуку будучыні нашай культуры. 14-15 верасня ўсе, хто будзе знаходзіцца ў Вільнюсе, змогуць наведаць яго афлайн.

30 верасня пачаўся фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які сёлета прысвечаны пошуку будучыні нашай культуры. 14-15 верасня ўсе, хто будзе знаходзіцца ў Вільнюсе, змогуць наведаць яго афлайн.

Ужо цяпер вы можаце пазнаёміцца з праграмай, якая запланавана на гэтыя дні, і вырашыць, што абавязкова трэба наведаць:

14 кастрычніка (субота)

11:30–12:10 «Бібліятэка Бацькаўшчыны»: новыя выклікі перад даследчыкамі пасляваеннай эміграцыі. Прэзентацыя кніжнай серыі і анонс будучых выданняў з удзелам Наталлі Гардзіенка;

12:10–12:50 Прэзентацыя кнігі Сяргея Календы «Хлопчык Томчык»;

13:00–14:00 «Кнігі без літар»: дыскусія аб праекце вольнага слова ў аўдыяфармаце з Яраславам Іванюком і Змітром Бартосікам;

14:00–14:50 Прэзентацыя кніг прозы Алега Мінкіна «Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў» і «Краіна Талера». Мадэратар – Алесь Аркуш;

14:50–15:50 Прэзэнтацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю» з удзелам Уладзіслава Гарбацкага;

15:50–17:00 Прэзентацыя выдавецкай ініцыятывы «Вільма»: Сяргей Лескець (падарожны і этнаграфічны нон-фікшн «Шэпт»), Ганна Шакель (паэтычны зборнік «Цела мігдалу»);

17:00–17:40 «Што такое этнафіласофія і дзе такі звер гуляе». Прэзентацыя серыі кніг у рамках праекта «Беларуская этнафіласофія ў сістэме нацыянальнай культуры»;

17:40–18:20 Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Антанаса Шкемы «Белы саван» з перакладчыкам Сяргеем Шупам;

18:20–19:10 Сустрэча з пісьменніцай і перакладчыцай Вольгай Гапеевай;

19:10–20:00 Прэзентацыя літоўскай кнігі Андрэя Хадановіча «Фантомныя радасці» з удзелам укладальніка Альвідаса Шляпікаса і перакладчыкаў;

20:00–20:50 Прэзентацыя кнігі Генрыха Кіршбаўма «Беларускі брыкалаж» з удзелам Генрыха Кіршбаўма, Яраславы Ананка, Сяргея Шупы;

21:00 Паэтычныя чытанні. Кятлін Калдмаа, Ігар Коцюх, Дзмітрый Строцаў, Сямён Ханін. Мадэратар − Андрэй Хадановіч.

15 кастрычніка (нядзеля)

11:00–11:40 Дзяніс Марціновіч: «Слюнькоў. Палітычная біяграфія». Сустрэча з пераможцам конкурсу «Шуфлядка»;

11:40–12:40 «Іншая гісторыя савецкага беларускага кіно. Даследчыя сюжэты»: лекцыя-прэзентацыя будучай кнігі;

12:50–14:10 Прэзентацыя нумара часопіса «Топас» да 100-годдзя з дня нараджэння Карнэліуса Кастарыядыса (з удзелам аўтараў). Мадэратар – Андрэй Ралёнак;

14:20–15:00 Прэзентацыя кнігі Насты Кудасавай «Побач» з удзелам аўтаркі;

15:00–15:40 Прэзентацыя кнігі Івана Новіка «Дыскурсіўны аналіз Фуко як метад даследавання інтэлектуальнай гісторыі»;

15:40–16:40 Прэзентацыя паэтычнай серыі выдавецтва hochroth Minsk з удзелам Дзмітрыя Строцава;

16:50–18:10 Дыскусія «Літва ці Летува: спрэчныя пытанні беларуска-літоўскіх стасункаў у гісторыі і феномен ліцвінізму»;

18:20–19:30 Літоўска-беларускі дыялог паэтаў: прэзентацыя анталогій з удзелам Маруса Бурокаса і Марыі Мартысевіч;

19:40–21:00 Ноч паэзіі: Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Павел Горбач, Марыя Мартысевіч, Дар’я Роскач, Ганна Шакель.

Дзе: «Павільёнас», Pylimo g., 21
 

Тут вы можаце больш падрабязна пазнаёміцца з праграмай і запісацца на асобныя мерапрыемствы, калі гэта неабходна.

Дарэчы, вакол фестывалю разгарнулася невялікая дыскусія

У сваім фэйсбуку беларускі мастак Максім Осіпаў расказаў, што на новую хвалю прэтэнзій, чаму на фестывалі PRADMOVA зноў прысутнічаюць удзельнікі з Расіі, каардынатар фэсту і філосаф Павел Баркоўскі сказаў: «Не ведаю, мне падаецца, што гэта трошкі адзнака правінцыйнасці нашага самаўспрыняцця, калі мы лічым, што мы не можам на роўных размаўляць з рэжысёрамі іншых краін. Што толькі беларусы мусяць абмяркоўваць беларускія тэмы».

Далей мастак тлумачыць, чаму з гэтым нельга пагадзіцца. І адна з прычын, на яго думку, – бо гэтыя ўдзельнікі «не маюць аніякай экспертнасці ў беларускай справе. Яны маюць прыкладна такія ўяўленні пра праблемы нашай культуры, як мужчыны – у праблемах жаночага раўнапраўя альбо белыя – пра сучасныя формы расізму».

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчыма толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Вильнюс
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter