Відэа, якое мусяць паглядзець усе: вось гэту прыгажосць знеслі ў Беларусі за гады вайны з рэлігіяй

Відэа, якое мусяць паглядзець усе: вось гэту прыгажосць знеслі ў Беларусі за гады вайны з рэлігіяй
На мінулым тыдні ў суполцы Another Belarus выйшаў відэаролік, пра які ў каментах пішуць «крыўдна і бaлюча за радзіму». Аўтары сабралі больш за тузін прыкладаў касцёлаў ды цэркваў, якія разбурылі за савецкім часам. Вам таксама варта яго паглядзець.

Пра што гэты ролік? Навошта яго глядзець?

Як пішуць аўтары, у 1930-я гады ў СССР пад заклікам барацьбы супраць рэлігіі пачалося масавае знішчэнне сакральных будынкаў усіх канфесій, многія з якіх былі ўнікальнымі помнікамі гісторыі і архітэктуры. У выніку гэтага акта вандалізму савецкія ўлады знішчалі архітэктурныя ансамблі старажытных манастыроў па ўсёй краіне.

А ў паваенны час знішчэнне працягвалася пад прыкрыццём генеральных планаў аднаўлення і рэканструкцыі: найбольшыя страты беларусы панеслі ў 1960–1970-я гады. Прытым што разбуралі не ўсе цэрквы запар: часцей руйнавалі не цэрквы-«мураўёўкі», а старажытныя беларускія святыні, пабудаваныя яшчэ да часоў уваходжання Беларусі ў склад Расійскай імперыі.

«Гэты журботны мартыралог архітэктурных шэдэўраў розных стагоддзяў, па-варварску знішчаных, можна працягваць бясконца», – пішуць аўтары.

Якія будынкі паказаны ў роліку?

  • Гродна: фара Вітаўта,
  • Клецк: Закасцёльная фара,
  • Мінск: Высокі рынак,
  • Магілёў: Школішча, Пакроўская царква, касцёл св. Францішка Ксаверыя і калегіум езуітаў; Багаяўленскі манастыр;
  • Пінск: касцёл св. Станіслава;
  • Бялынічы: касцёл і кляштар кармелітаў;
  • Смілавічы: касцёл св. Вінцэнта і кляштар місіянераў;
  • Віцебск: рынак;
  • Беразвечча: Свята-Петрапаўлаўская царква і манастыр базыльян;
  • Койданава: замак XVI ст. і кальвінскі збор.

#Беларусь
поделиться