«Давайце шчыра: Міхалок – наркаман. Ён цалкам залежыць ад ухвалы». На YouTube з’явіўся відос пра тое, чаму Міхалок – далёка не самы круты з «ляпісаў»

«Давайце шчыра: Міхалок – наркаман. Ён цалкам залежыць ад ухвалы». На YouTube з’явіўся відос пра тое, ча...
Учора на YouTube з’явіўся новы аўтарскі канал «Міністэрства сепультуры», аўтар якога вырашыў пачаць з развянчання і стварэння новых міфаў.

Учора на YouTube з’явіўся новы аўтарскі канал «Міністэрства сепультуры», аўтар якога вырашыў пачаць з развянчання і стварэння новых міфаў.

У беларускім сегменце YouTube з’явіўся новы цікавы блогер – вы яго дакладна ведаеце

Саша Чарнуха ў свой час быў досыць папулярным журналістам Onliner.by, а пасля пачатку рэакцыі на падзеі 2020 года сышоў з рэдакцыі і з’ехаў з краіны. Музычны журналіст, апошнім часам ён рабіў сабе імя не рэзкімі рэцэнзіямі, на якіх набіваў руку не адзін год, а кнігай.

«Раман “Свиньи” – гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве, – напісана ў анатацыі. – Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Чыноўнікі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю і якія пасылаюць адзін аднаму важныя, але ад гэтага яшчэ больш смешныя факсы; сілавікі ў балаклавах, якія добра выконваюць толькі адну задачу – ахоўваюць помнік Леніну; спіты рэдактар ​​раённай газеты, што строчыць атрутныя пасквілі пра нябачнага ворага; грозная дырэктарка дома культуры, якая ўмее толькі выпальваць цэнзурай любую песню».

У нядзелю Чарнуха вярнуўся ў новай іпастасі – аўтар музычнага відэаблога.

Першы выпуск «Міністэрства сепультуры» – пра закат феномена Міхалка і ўзыход новага героя

Чарнуха выйшаў да вялікай аўдыторыі YouTube (за суткі, між іншым, набраўшы больш за 600 падпісчыкаў) з досыць рэзкімі высновамі адносна творчасці Сяргея Міхалка.

Дакладней, гэта трэба назваць аўтарскім меркаваннем, але недвухсэнсоўныя абароты (гл. загаловак), нечаканыя паралелі і раздражняльныя сентэнцыі (можна толькі ўяўляць, як і чым адгукнецца Міхалок на такое, далей цытата: «Канчаткова страціў сувязь з рэчаіснасцю») – усё гэта досыць хвосткая заяўка на поспех.

Зрэшты, другая частка відэа нечакана прысвечана зусім іншаму герою

Ён быў моцна звязаны з «ляпісамі», і менавіта яго Чарнуха называе самым крутым у культавым ансамблі. І хаця б за такое нечаканае сумяшчэнне несумяшчальнага мы раім вам паглядзець гэты выпуск.

поделиться