Фота: Anastasia Lashkevich, Pexels.com.

Дзе ў Мінску знайсці добрага ветэрынара? Вось 11 клінік для жывёл з высокімі рэйтынгамі, якія раюць мінчане

Фота: Anastasia Lashkevich, Pexels.com.

У Threads дзяўчына пад нікам anub1s_deus спытала, дзе ў Менску знайсці добрых ветэрынарных лекараў. У каментарах пад пастом беларусы сталі раіць не толькі канкрэтных спецыялістаў, але і ў цэлым ветклінікі, куды дакладна варта звярнуцца ў выпадку чаго.

мы здесь

CityDog.io на аснове гэтых рэкамендацый зрабіў падборку лакацый, якія таксама набралі высокія рэйтынгі ў Google і Yandex (не ніжэй за чатыры зоркі). Захоўвайце спіс.

Ветэрынарная клініка «Сас Энімал Сэрвіс»

Адрас: вул. Казлова, 27а.
Тэлефон: +375 29 685 37 01.
Рэйтынг у Google: 4,7.
Рэйтынг у Yandex: 5.

Гэта адна з тых клінік, якую часта рэкамендавалі у каментарах. Асабліва ўзгадваюць доктарку Вікторыю Нядвецкую: «Почти с того света достала нашу малышку и сейчас успешно лечит вторую», – адзначыла nastyagudel.

Працуе клініка з 2012 года. Тут вельмі шырокі спект паслуг – ад стаматалогіі і лапараскапічнай хірургіі да рэпрадукталогіі, рэанімацыі і дыспансерызацыі. Кошты, канешне, трэба глядзець на канкрэтную паслугу, якая вам неабходна. Напрыклад, прыём стаматолага – 55 руб., вакцынацыя – таксама 55 руб., УГД сэрца – 65 руб., фізіятэрапія – 80 руб. Спіс усех паслуг глядзіце тут.

«Рекомендую всем сердцем и кошачьими лапками», – напісала такі водгук пад пастом katrin_pride.

Ветклиника «Сас Энимал Сервис» в Минске.

Фота: Vetsas.by.

Ветеринарная клиника «Сас Энимал Сервис» в Минске.

Фота: Vetsas.by.

Ветэрынарная клініка «Айдавет»

Адрас: вул. Алібегава, 12б.
Тэлефон: +375 29 192 07 77.
Рэйтынг у Google: 4,7.
Рэйтынг у Yandex: 5.

У гэтай клініцы дапамагаюць не только сабакам і катам, але і птушкам, трусам, вожыкам, пацукам, хамякам і іншым грызунам, а таксама экзатычным жывёлам. Сярод паслуг: планавыя агляды і кансультацыі, прышчэпкі і чыпіраванне, тэрапеўтычная дапамога, кастрацыя і стэрылізацыя, розныя віды хірургіі, стаматалогія, анестэзія, рэанімацыя і інтэнсіўная тэрапія і іншыя віды дапамогі. Таксама ў клініцы можна прайсці лабараторныя і інструментальныя даследаванні.

Калі няёмка ехаць у клініку ці немагчыма транспартаваць гадаванца, вы можаце выклікаць доктара на дом – така паслуга ў клініцы дзейнічае кругласутачна. На месцы ветэрынар правядзе кансультаванне або экстранае лячэнне, зробіць прышчэпку альбо іншыя неабходныя маніпуляцыі.

Ветклиника «Айдавет» в Минске.

Фота: Yandex.by.

Ветэрынарная клініка «ЛаскаВет»

Адрас: пр-т Пераможцаў, 115.
Тэлефон: +375 29 103 04 09.
Рэйтынг у Google: 4,5.
Рэйтынг у Yandex: 5.

Гэта клініка працуе ўжо пяць год і аказвае паслугі прыкладна тыя ж, што і астатнія ўстановы: кардыялогія, УГД, стаматалогія, лабараторныя даследаванні, уралогія, хірургія, родадапамога і неонаталогія, прышчэпкі і чыпіраванне і іншае. Таксама тут дапамагаюць экзатычным жывёлам. Кошты на сайце клініцы не пазначаны, таму ўдакладняйце па тэлефоне.

Ветеринарная клиника «ЛаскаВет» в Минске.Ветклиника «ЛаскаВет» в Минске.

Фота: «ЛаскаВет», Yandex.com.

Ветэрынарная клініка «Дарыс Вет»

Адрас: пр-т Пераможцаў, 141.
Тэлефон: +375 29 601 20 89.
Рэйтынг у Google: 4,8.
Рэйтынг у Yandex: 5.

«Адзіная ў Беларусі ветклініка гастраэнтэралагічнага профілю», – напісана на сайце «Дарыс Вет». Сюды таксама можна звяртацца за тэрапеўтычнай дапамогай (ад 20 руб.), хірургічнай (ад 80 руб.), стаматалагічнай (ад 28 руб.), за прышчэпкамі і чыпіраваннем (20 руб.), лабараторнай дыягностыкай (ад 15 руб.) і інструментальнымі даследваннямі (ад 12 руб.). Таксама ў клініцы ёсць новая паслуга – анлайн-кансультацыя (праз мэсанджар альбо па тэлефоне). Каштуе гэта ад 80 руб.

Ветеринарная клиника «Дарыс Вет» в Минске.

Фота: Darisvet.by.

Ветклиника «Дарыс Вет» в Минске.

Фота: Darisvet.by.

Ветэрынарная клініка «Доктар Вет»

Адрас: вул. Скрыпнікава, 39; праезд Падшыпнікавы, 9.
Тэлефон: +375 17 388 28 28 (колл-центр).
Рэйтынг у Google: 4,2.
Рэйтынг у Yandex: 4,9.

З тых паслуг, якіх мы яшчэ не сустрэлі ў іншых клініках, тут робяць МРТ і рэнтген. Таксама ў «Доктар Вет» усяго за 1 руб. могуць выцягнуць клешча. Дарэчы, клініка працуе кругласутачна, без выходных і святаў. Ўвяртацца можна без папярэдняга запісу. Кошты і спіс паслуг тут.

Ветеринарная клиника «Доктар Вет» в Минске.

Фота: Dv.by.

Ветклиника «Доктар Вет» в Минске.

Тамограф. Фота: Dv.by.

Сетка ветклінік «Альфа-Вет»

Адрас: пр-т Незалежнасці, 177.
Тэлефон: +375 17 388 11 99, +375 44 752 15 21 (A1), +375 29 752 15 21 (МТС).
Рэйтынг у Google: 4,3.
Рэйтынг у Yandex: 5.

Таксама клінікі гэтай сеткі ёсць па вул. Акадэмічная, 26 і вул. Кіжаватава, 8, але на праспекце Незалежнасці ўстанова працуе кругласутачна, таму мы звярнулі больш на яе. Акрамя ўвычайных паслуг, тут можна звярнуцца за дапамогай да дыетолага, каб той саставіў рацыён для вашага гадаванца. Першы праём каштуе 50 руб., саставіць рацыён (дыету) – 150 руб. Іншыя паслугі і прайс – тут.

«“АльфаВет” в Уручье вспоминаю с огромной благодарностью, начиная от первого звонка, когда я в лютой панике звонила и плакала. Они были 4-е, куда я позвонила и одни были со мной в звонке всю дорогу, успокаивая. И это все в 9 вечера. Возрастная кошка, оперировали экстренно, спасли. Неделя в стационаре. Навещала ежедневно: всегда милые, вежливые, на руках мою кошку носили (она очень нервничала, за 14 лет мы не расставались больше чем на 2 дня). Если совсем цепляться, шов можно было аккуратнее, наверное», – поделилась maralinary.

Сеть ветклиник «Альфа-Вет» в Минске.

Фота: Аляксандр Ушачоў, Yandex.com.

Сеть ветклиник «Альфа-Вет» Минск.

Фота: Аляксандр Ушачоў, Yandex.com.

Цэнтр ветэрынарнай траўматалогіі і артапедыі

Адрас: вул. Мантажнікаў, 9/2.
Тэлефон: +375 29 369 62 69.
Рэйтынг у Google: 4,4.
Рэйтынг у Yandex: 5.

Калі ваш гадаванец сутыкнуўся з траўмай або праблемамі апорна-рухальнага апарата – тут яму акажуць прафесійную дапамогу. Першасны агляд каштуе 45 руб., рэнтген (першасная праэкцыя – 20,90 руб. Дарэчы, тыя, хто рэкамендаваў гэты цэнтр, адзначалі працу і раілі звяртацца да яго дырэктара – доктара Рыгора Чэгадаева.

Ветэрынарная клініка «ВетСпектр»

Адрас: пр-т Ракасоўскага, 113.
Тэлефон: +375 33 398 11 13.
Рэйтынг у Google: 4,3.
Рэйтынг у Yandex: 5.

Акрамя базавых паслуг, у гэтай клініцы робяць касметычныя аперацыі – гэта змена знешнасці жывёлы без медыцынскіх прычын: напрыклад, купіраванне. Каштуе такая працэдура ад 20 руб. Яшчэ тут таксама можна выдаліць кляшча (ад 5 руб.) і прайсці апрацоўку ад блох (5 руб.). Падрабязней з паслугамі і прайсам азнакоміцеся тут.

Ветеринарная клиника «ВетСпектр» в Минске.

Фота: Yandex.com.

Ветэрынарная клініка «Мініна+»

Адрас: зав. Соф’і Кавалеўскай, 60.
Тэлефон: +375 29 615 00 05.
Рэйтынг у Google: 5.
Рэйтынг у Yandex: 5.

Лекары гэтай клініцы раней аказвалі ветэрынарную дапамогу па адрасе вул. Мініна, 4 , але ў сувязі з ліквідацыяй будынка і расфарміраваннем лячэбнага калектыву, было прынята рашэнне аб рэарганізацыі ранейшага калектыву ўжо па новым адрасе. Тут можна правесці хірургічныя аперацыі рознай ступені складанасці, УГД і лабараторную дыягностыку, вакцынацыю, агляд, тэрапію. Кошт паслуг на сайце заўсёды актуальны і ўжо ўключае ўсе неабходныя расходныя матэрыялы, наркоз і вывядзенне з наркозу. Глядзіце прайс тут.

Ветеринарная клиника «Минина+» в Минске.

Фота: Yandex.com.

Ветэрынарная клініка «Дай лапу»

Адрас: вул. Жудро, 71A.
Тэлефон: +375 29 650 47 67.
Рэйтынг у Google: 4,6.
Рэйтынг у Yandex: 4,9.

Адны з папулярных паслуг гэтай клініцы – вакцынацыя, грумінг катоў і сабак (ўключае стрыжку воўны, кіпцюроў, чыстку вушэй і санацыю вонкавага слыхавога праходу), рэнтген, чыпіраванне, стэрылізацыя і кастрацыя: УГД дыягностыка. А яшчэ тут аказваюць дапамогу пацярпелым бяздомным жывёлам і шукаюць для іх гаспадароў, якія будуць іх кахаць і клапаціцца пра іх. Вось тут можна паглядзець, якія гадаванцы зараз у пошуках новага дома.

Ветеринарная клиника «Дай лапу» в Минске.

Фота: Yandex.com.

Ветклиника «Дай лапу» в Минске.

Фота: Dailapu.by.

Ветеринарная клиника «Дай лапу» Минск.

Фота: Dailapu.by.

Ветэрынарная клініка VetHouse

Адрас: вул. Шчарбакова, 32.
Тэлефон: +375 17 231 22 12.
Рэйтынг у Google: 5.
Рэйтынг у Yandex: 5.

Сярод паслуг – кансультацыі і дыягностыка, УГД, хірургія, стаматалогія, ванцынацыя і прафілактыка. Таксама ў клініцы можна зрабіць грумінг (догляд за поўсцю і скурай жывёл, уключаючы стрыжку, купанне і іншыя працэдуры) і завітаць у зоамагазін – тут вялікі асартымент кармоў і аксесуараў для вашых гадаванцаў. Усе кошты тут.

«Vet Hous на ул. Щербакова, 32. Очень грамотные специалисты», – адзначыла galina.korogod

Ветеринарная клиника VetHouse в Минске.

Фота: Паша Х., Yandex.com.

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

#Минск
Еще по теме:
Оказалось: за кормление котиков и собачек возле подъезда можно получить штраф – до 900 руб. Как беларусы относятся к такому наказанию? И вообще: это норм – кормить бездомных животных?
Vox populi
Дзе ў Мінску зрабіць поўны чэк-ап арганізма: знайшлі 8 месцаў – з коштамі
Где в Минске
поделиться