На днях на вуліцы Р.Люксембург знялі асфальт, пад якім апынуўся старажытны брук. Спецыялісты кажуць: больш за сто пяцьдзясят год таму тут жылі немцы. І відаць, што брук – своеасаблівы помнік іх ладу жыцця ў старадаўнім Мінску. У пытанні разбіраўся CityDog.by.
«Так, сапраўды раскапалі гістарычны брук, – расказаў CityDog.by гісторык Мінска Сяргей Харэўскі. – У раёне вуліц Розы Люксембург і Клары Цэткін ў ХІХ стагоддзі была пабудаваная слабада для рабочых з Сілезіі». Недалёка знаходзіліся лютаранскія могілкі, а вуліцы называліся «Лютаранская» і «Нямецкая». «На нямецкі манер вуліцы адразу ж брукавалі, – працягвае Сяргей. – Гэта нямецкае прадмесце праіснавала да сярэдзіны ХХ стагоддзя. Там, дарэчы, нават пара дамоў з гэтага прадмесця ацалела. Так што хутчэй за ўсё гэта брук сярэдзіны ХІХ стагоддзя». |
Гэта не першая брукаванка, якую знаходзяць на мінскіх вуліцах. На Маякоўскага, напрыклад, брук падчас рамонту дарогі разабралі, бо ён перашкаджаў бульдозерам. «Я думаю, што пакідаць брукаванку можна і нават трэба. Па-першае, гэта прыгожа. Па-другое, такая дарога больш экалагічная, – тлумачыць для чытачоў CityDog.by сп.Сяргей. – Брукаванка, у адрозненні ад бетона і асфальта, дазваляе вадзе сцякаць між камянёў. Ну і, вядома, брук мог бы выконваць асветніцкую функцыю. Паказваючы брукаванку, можна распавесці шмат гісторый». Першы брук ў Мінску датуецца XVI стагоддзем. На раскопках Мінскага замчышча ў раёне цяперашняй станцыі метро «Няміга» знайшлі брукаваныя двары канца XV – XVI стст. У той час існаваў «капытковы збор» – кожны, хто праязджаў праз гарадскую браму на кані, мусіў даць колькі камянёў на аднаўленне кляштароў і брукаванне дарог. |
Нават ў 1940-50-я гады камянямі выкладалі вуліцы ў раёне Трактарнага і Аўтазаводу. Сяргей Харэўскі ўпэўнены: мінскі брук варта захоўваць – гэта гісторыя. Да таго ж, «якасны брук вымагае куды менш рамонту, чым асфальт. Граніт амаль не сціраецца гумовымі шынамі, таму брук не мае калюжын». Наконт відавочных нязручнасцяў для пасажыраў транспарту і небяспекі ад заледзянення гісторык кажа адназначна: «Гэта адзін працэнт мінскіх вуліц! Я думаю, гэта невялікая праблема». |
Не некаторых вуліцах Мінска брук захаваўся, і па ім ездзяць дагэтуль (ніжэй – здымкі з вул.Гало). |
Фота Аляксей Літвінка
Той жа Львоў глянуць - ды там уся асноўная, гістарычная частка гораду брукаваная, і нічога, ездзяць. Затое горад не па-украінску (з раздзяўбаным асфальтам) выглядае, а як выспачка Старога Свету ))
я не магу падыйсці да жэстачайшЭеўрарамонтску адрамантаванага Опернага - я неяк "ментальна вар'яцею" з-за ЗНІШЧАНАГА стогадовага бруку каля тэатра, па якім хадзілі славутасці беларускай культуры і гісторыі (
гістарычную каштоўнасць калгасархітэктарЗ замяніў на гомасэксульнаружовабетонны БУЛЛ ШЫТ!