Зможаце правесці экскурсію па Мінску для замежніка? Разам з крамай беларускамоўных тавараў Symbal мы склалі для вас тэст па мінскай гісторыі і мінскіх гісторыях. І гэта нашмат цікавей, чым школьная кантрольная.
Пачнем з простага: калі быў зроблены самы ранні з вядомых фотаздымкаў Мінска?
1858 год.
1863 год.
1870-я.
Калі ў Мінску з’явілася электрычнасць?
У 1895 годзе.
У 1905 годзе.
У 1934 годзе.
Купалаўскі тэатр адкрыўся у 1890 годзе (тады яшчэ пад назвай Губернскі). Але гэты тэатр быў не адзіны ў нашым горадзе. Існавалі і іншыя тэатры, напрыклад Інтымны. Калі такі з’явіўся ў Мінску?
У 1916-м.
У 1920-м.
У 1926-м.
Як думаеце, калі ў Мінска з’явіўся свой герб – узнясенне Багародзіцы на неба ў акружэнні анёлаў?
У 1499 годзе.
У 1591 годзе.
У 1796 годзе.
У якім стагоддзі ў Мінску з’явіўся самы стары будынак з тых, што захаваліся да сёння?
У XVI-м.
У XVII-м.
У XVIIІ-м.
Ведаеце чабурэчную на Валадарскага? Месца легендарнае: там упершыню ў гісторыі абвясцілі незалежнасць Беларусі. Калі гэта адбылося?
25 сакавіка 1917 года.
25 сакавіка 1918 года.
25 сакавіка 1919 года.
У Мінска, як і ва ўсіх прыстойных старажытных гарадоў, ёсць свой святы патрон. У якім стагоддзі ён з’явіўся?
3 ліпеня 1944 года – дзень вызвалення Мінска ад нацыстаў. Але 3 ліпеня – яшчэ і сумная дата для Мінска. У якім годзе 3 ліпеня пачалася акупацыя горада?
У 1655-м.
У 1707-м.
У 1812-м.
Менск – шматэтнічны горад: беларусы, яўрэі, палякі, рускія, украінцы... А калі тут пасяліліся татары?
У XII стагоддзі.
У XIV стагоддзі.
У XVI стагоддзі.
І апошняе пытанне: ці ведаеце вы, калі Менск канчаткова стаў звацца Мінскам?
У 1502 годзе.
У 1696 годзе.
У 1939 годзе.
РУБРЫКУ "TЭСТ АД SYMBAL" МЫ СТВАРАЕМ РАЗАМ З КАМПАНІЯЙ SAMSUNG ELECTRONICS.
Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.
Фота: pixabay.com, wikimedia.org, gratisography.com, CityDog.by.
ООО “Самсунг Электроникс Рус Компани”, ИНН 7703608910