CityDog.io разам з брэндам «Мова вольных» прапаноўвае гульню: мы вам – прыказкі, прымаўкі і ўстойлівыя выразы па-руску, а вы нам – іх жа, але па-беларуску. Праверым, ці справіцеся?
Як сказаць па-беларуску «разбирается как свинья в апельсинах»?
Разумее як баран на Бібліі.
Глядзіць як гусь на бліскавіцу.
Набраўся як свіння гразі.
А можаце перакласці на беларускую «как корове седло»?
А як па-беларуску «в семье не без урода»?
Ні да печы, ні да рэчы.
У балоце не без чорта.
Чорт босы нагу зломіць.
Перакладзіце «не было печали – черти накачали».
Чорт чорта пазнаў – на піва пазваў.
Як нам жаніцца – дык ноч кароткая.
Не мела баба клопату – купіла парася.
А як будзе па-беларуску «с гулькин нос»?
Камарова жменя.
Кату па пяту.
Як сабаку пятая нага.
Як сказаць па-беларуску «гусь свинье не товарищ»?
«Любишь кататься – люби и саночки возить». Чулі такое? А як па-беларуску?
Улез у дугу – не кажы «не магу».
Любіў цалаваць – любі і дзяцей калыхаць.
У крыніцу не носяць вадзіцу.
А як па-беларуску скажаце «груши околачивать»?
Дурня клеіць.
Рэбры перамацаць.
Сабак сцерагчы.
Як па-беларуску «сравнил божий дар с яичницей»?
І апошняе: як па-беларуску будзе «не учи ученого»?
Ілюстрацыі: unsplash.com, CityDog.io.