Мы любім вандраваць па Беларусі – спадзяемся, што вы таксама. Разам з Domino’s pizza мы сабралі 10 крутых, але не самых відавочных архітэктурных славутасцей Беларусі. Зможаце адгадаць па фотках, у якіх гарадах яны знаходзяцца? Паехалі!
Дарэчы, напрыканцы тэста вас чакае ПРАМАКОД на зніжку ад Domino’s pizza.

Пачынаем з лёгкага. Гэта воданапорныя вежы Кася і Бася – адна з візітовак гэтага горада. Якога?
- Гродна.Так! Па адной з версій, іх назвалі ў гонар супрацоўніц водаканала – бугалтаркі Басі і заўгаса Касі. Якая з вежаў Кася, а якая – Бася, дакладна не вядома. У наш час у гэтых вежах месцяцца майстэрні мастакоў.
- Брэста.Не, гэта Гродна. Па адной з версій, вежы назвалі ў гонар супрацоўніц водаканала – бугалтаркі Басі і заўгаса Касі. Якая з вежаў Кася, а якая – Бася, дакладна не вядома. У наш час у гэтых вежах месцяцца майстэрні мастакоў.
- Навагрудка.Не, гэта Гродна. Па адной з версій, вежы назвалі ў гонар супрацоўніц водаканала – бугалтаркі Басі і заўгаса Касі. Якая з вежаў Кася, а якая – Бася, дакладна не вядома. У наш час у гэтых вежах месцяцца майстэрні мастакоў.

Уявіце: вы ідзяце па горадзе і бачыце такі цікавы будынак – ды яшчэ з гербам! Гэта дзе?
- У Пінску.Не, гэта былы сялянскі банк у Віцебску. А цяпер тут месціцца ветэрынарная акадэмія (адна с найстарэйшых ВНУ Беларусі). Коннік з мячом і шчытом – гэта афіцыйны герб Віцебскай вобласці, між іншым.
- У Віцебску.Дакладна. Гэта былы сялянскі банк, а цяпер тут месціцца ветэрынарная акадэмія (адна с найстарэйшых ВНУ Беларусі). А коннік з мячом і шчытом – гэта афіцыйны герб Віцебскай вобласці, між іншым.
- У Горках.Не, гэта былы сялянскі банк у Віцебску. А цяпер тут месціцца ветэрынарная акадэмія (адна с найстарэйшых ВНУ Беларусі). Коннік з мячом і шчытом – гэта афіцыйны герб Віцебскай вобласці, між іншым.

Калі вы былі ў гэтым горадзе, то дакладна бачылі гэты дом. Дзе ён?
- У Тураве.Не зусім: гэта асабняк купчыхі Канцэльсон у Бабруйску – помнік дряўлянага дойлідства ў стылі мадэрн. Пабудаваны ў 1912 годзе. Кажуць, купчыха ўбачыла яго недзе ў Балтыі – і загадала па частках перавезці дом у Бабруйск.
- У Магілёве.Не зусім: гэта асабняк купчыхі Канцэльсон у Бабруйску – помнік дряўлянага дойлідства ў стылі мадэрн. Пабудаваны ў 1912 годзе. Кажуць, купчыха ўбачыла яго недзе ў Балтыі – і загадала па частках перавезці дом у Бабруйск.
- У Бабруйску.Так, гэта асабняк купчыхі Канцэльсон – помнік дряўлянага дойлідства ў стылі мадэрн. Пабудаваны ў 1912 годзе. Кажуць, купчыха ўбачыла яго недзе ў Балтыі – і загадала па частках перавезці дом у Бабруйск.

Ого, а такі касцёл бачылі? Гэта дзе?
- У Наваполацку.Не, гэта касцёл Святога Зігмунда ў Баранавічах – адзін з самых цікавых сучасных храмаў Беларусі. Пабудаваны ў 1990-х, але ўжо трапіў у турыстычныя даведнікі.
- У Баранавічах.Так! Гэта касцёл Святога Зігмунда – адзін з самых цікавых сучасных храмаў у Беларусі. Пабудаваны ў 1990-х, але ўжо трапіў у турыстычныя даведнікі.
- У Барысаве.Не, гэта касцёл Святога Зігмунда ў Баранавічах – адзін з самых цікавых сучасных храмаў Беларусі. Пабудаваны ў 1990-х, але ўжо трапіў у турыстычныя даведнікі.

Мы вельмі любім гэты горад. Адна з прычын: тут шмат помнікаў канструктывізму. Што за горад на фотцы?
- Брэст.Дакладна. Гэта «Дом Яніны Урбановіч» – адзін з самых важных мадэрнісцкіх будынкаў у Брэсце. Спраектаваў яго вядомы архітэктар-мадэрніст Юзэф Бараньскі. Тут павінна была размяшчацца швейная фабрыка, але будынак здалі ў 1939 гозе, за пару дзён да пачатку Другой сусветнай вайны. Дом і абстяляванне нацыяналізавалі, і ў снежні 1939-га тут адкрылася «Атэлье мод».
- Гомель.Не-а. Гэта «Дом Яніны Урбановіч» – адзін з самых важных мадэрнісцкіх будынкаў у Брэсце. Спраектаваў яго вядомы архітэктар-мадэрніст Юзэф Бараньскі. Тут павінна была размяшчацца швейная фабрыка, але будынак здалі ў 1939 гозе, за пару дзён да пачатку Другой сусветнай вайны. Дом і абстяляванне нацыяналізавалі, і ў снежні 1939-га тут адкрылася «Атэлье мод».
- Мазыр.Не-а. Гэта «Дом Яніны Урбановіч» – адзін з самых важных мадэрнісцкіх будынкаў у Брэсце. Спраектаваў яго вядомы архітэктар-мадэрніст Юзэф Бараньскі. Тут павінна была размяшчацца швейная фабрыка, але будынак здалі ў 1939 гозе, за пару дзён да пачатку Другой сусветнай вайны. Дом і абстяляванне нацыяналізавалі, і ў снежні 1939-га тут адкрылася «Атэлье мод».

Магчыма, самая старая тыпаграфія ў Беларусі, якая дагэтуль працуе. Адгадаеце горад?
- Смілавічы.Не, Бабруйск. Гэта была самая буйная тыпаграфія ў «беларускіх губернях». Яе заснаваў у 1888 годзе Гілер Фрыдлянд, а будынак з’явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя. Дарэчы, апроч тыпаграфіі Фрыдлянд валодаў яшчэ цыркам і тэатрам.
- Нясвіж.Не, Бабруйск. Гэта была самая буйная тыпаграфія ў «беларускіх губернях». Яе заснаваў у 1888 годзе Гілер Фрыдлянд, а будынак з’явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя. Дарэчы, апроч тыпаграфіі Фрыдлянд валодаў яшчэ цыркам і тэатрам.
- Бабруйск.Так. Гэта была самая буйная тыпаграфія ў «беларускіх губернях». Яе заснаваў у 1888 годзе Гілер Фрыдлянд, а будынак з’явіўся ў пачатку ХХ стагоддзя. Дарэчы, апроч тыпаграфіі Фрыдлянд валодаў яшчэ цыркам і тэатрам.

Звычайны, здаецца, домік. Чым ён вядомы?
- Гэта дом Элізы Ажэшкі ў Гродне.Дакладна. У ім пісьменніца жыла з 1894 да 1910 года. Хаця не зусім «у ім» – гэта копія дома. Стары дом разабралі ў 1976-м, а копію пабудавалі крыху далей ад дарогі. Тым не менш у кожнага турыста, хто бываў у Гродне, ёсць фотка з гэтым домам.
- Гэта дом Адама Міцкевіча ў Навагрудку.Не, гэта дом Ажэшкі. У ім пісьменніца жыла з 1894 да 1910 года. Хаця не зусім «у ім» – гэта копія дома. Стары дом разабралі ў 1976-м, а копію пабудавалі крыху далей ад дарогі. Тым не менш у кожнага турыста, хто бываў у Гродне, ёсць фотка з гэтым домам.
- Гэта дом Марка Шагала ў Віцебску.Не, гэта дом Ажэшкі. У ім пісьменніца жыла з 1894 да 1910 года. Хаця не зусім «у ім» – гэта копія дома. Стары дом разабралі ў 1976-м, а копію пабудавалі крыху далей ад дарогі. Тым не менш у кожнага турыста, хто бываў у Гродне, ёсць фотка з гэтым домам.

У гэтым горадзе шмат даваенных архітэктурных каштоўнасцей. Да большасці з іх прыклаў руку адзін вядомы архітэктар – Станіслаў Шабунеўскі. Што за горад?
- Баранавічы.На фота – унікальны па планіроўцы дом-камуна, самы высокі даваенны дом у Гомелі. Яшчэ Шабунеўскі праектаваў будынкі гімназіі, банкаў, бальніцы і г.д. – ён сапраўды вызначыў твар Гомеля.
- Слонім.На фота – унікальны па планіроўцы дом-камуна, самы высокі даваенны дом у Гомелі. Яшчэ Шабунеўскі праектаваў будынкі гімназіі, банкаў, бальніцы і г.д. – ён сапраўды вызначыў твар Гомеля.
- Гомель.Так. На фота – унікальны па планіроўцы дом-камуна, самы высокі даваенны дом у Гомелі. Яшчэ Шабунеўскі праектаваў будынкі гімназіі, банкаў, бальніцы і г.д. – ён сапраўды вызначыў твар Гомеля.

Калі вы бачылі, то дакладна запомнілі. Гэта кінатэатр «Кастрычнік», а ў якім горадзе ён знаходзіцца?
- У Мінску.Не, гэта іншы «Кастрычнік». Яго пабудавалі ў 1977-м у Баранавічах. Фасад кінатэатра ўнікальны, нічога падобнага, кажуць, у беларускай архітэктуры няма.
- У Баранавічах.Дакладна! Яго пабудавалі ў 1977-м. Фасад кінатэатра ўнікальны, нічога падобнага, кажуць, у беларускай архітэктуры няма.
- У Пінску.Не, у Баранавічах. Яго пабудавалі ў 1977-м. Фасад кінатэатра ўнікальны, нічога падобнага, кажуць, у беларускай архітэктуры няма.

У сярэдзіне 80-х гэты тэатр хацелі проста разбурыць – але пратэсты гараджан не далі гэтага зрабіць. Дзе знаходзіцца тэатр?
- У Магілёве.Гэта магілёўскі абласны драмтэатр. Пабудаваны ў 1888 годзе, а праз 100 гадоў яго сапраўды ледзь не зруйнавалі. Пасля доўга рэстаўравалі, але цяпер гэта – гісторыка-культурная каштоўнасць.
- У Мазыры.Не, гэта магілёўскі абласны драмтэатр. Пабудаваны ў 1888 годзе, а праз 100 гадоў яго сапраўды ледзь не зруйнавалі. Пасля доўга рэстаўравалі, але цяпер гэта – гісторыка-культурная каштоўнасць.
- У Полацку.Не, гэта магілёўскі абласны драмтэатр. Пабудаваны ў 1888 годзе, а праз 100 гадоў яго сапраўды ледзь не зруйнавалі. Пасля доўга рэстаўравалі, але цяпер гэта – гісторыка-культурная каштоўнасць.
Фота:Павал Хадзінскі, Аліна Болбас, Таццяна Траяновіч, Андрэй Дзмiтрыеў (ліцэнзія CC BY-SA 3.0), Алег Малейка (воланцёрская ініцыятыва «Брэсцкі канструктывізм»), unsplash.com.
ООО «Доминоспицца», УНП 192360857.