Люди, истории Гісторыя
CityDog.io

Такіх праектаў вы не бачылі: як бы выглядаў Мінск, калі б яго не спляжылі ў 1940–50-х (шмат фота)

Такіх праектаў вы не бачылі: як бы выглядаў Мінск, калі б яго не спляжылі ў 1940–50-х (шмат фота)
У Нацыянальным гістарычным архіве захоўваюцца праекты жылых дамоў, створаныя мінскімі архітэктарамі канца XIX і пачатку XX стагоддзяў. CityDog.by паказвае, у якіх дамах хацелі жыць мінчукі.

У Нацыянальным гістарычным архіве захоўваюцца праекты жылых дамоў, створаныя мінскімі архітэктарамі канца XIX і пачатку XX стагоддзяў. CityDog.by паказвае, у якіх дамах хацелі жыць мінчукі.

Перыферыйныя раёны горада ў той час збольшага былі драўлянымі. Але ў цэнтры сустракаліся і каменныя, і змяшаныя дамы (першы паверх каменны, другі драўляны). Вось такі дом стаяў на месцы “Цэнтральнага” (бліжэй да “МакДональдса”) і належаў Паўліне Зевельт з роду Узлоўскіх.

 

Некаторыя дамы будавалі для таго, каб пасля здаваць у іх кватэры. Такія дамы называліся даходнымі. Адзін з іх стаяў на вуліцы Юр’еўскай (паралельная праспекту і Інтэрнацыянальнай, яна пачыналася ад Леніна, перасякала Кастрычніцкую плошчу і ўпіралася ў вуліцу Янкі Купалы).

 

Іншы даходны дом належаў Мардуху і Двейры Рубінштэйнам і стаяў на месцы кавярні “Стары Менск”. Гэты дом часткова стаяў на праспекце (Захар’еўскай), а часткова на правулку, які ішоў ад праспекта да Маркса (Падгорнай). Правулак у двары “Старога Менска” захаваўся і цяпер.

Фота ў вялікім памеры можна паглядзець тут.

 

Калі б старая забудова ў раёне вакзала і плошчы Незалежнасці збераглася, і Мінгарвыканкам, і БДУ маглі б выглядаць зусім іначай. Дом Анацэвіча на месцы гарвыканкама быў для свайго часу перадавым: абсталяваны пральняй і кухняй у падвале, ён таксама меў такую раскошу, як мезанін. Дваранка Настасся Прашынская, якая жыла на месцы галоўнага корпуса БДУ, мела менш прадстаўнічы дом, але змагла дасягнуць цудоўнага эфекту, злучыўшы вокны ў адзін ансамбль.

 

Прыклады драўлянай забудовы ў раёне вакзала – шыкоўны дом Станіслава Граковіча з цмокамі і птушкамі на каньку і вясёлая хата Красцінскага на Ленінградскай (Пецярбургскай) са сцяжком, што сустракаў гасцей сталіцы, якія толькі выйшлі з цягніка.

 

За чыгункай, у раёне Інстытута культуры і Магілёўскай, знаходзіўся раён Добрыя Мыслі, забудаваны дамамі кшталту дома Венядзікта Пілкі. У раёне дарожнай развязкі Магілёўская – Чкалава і гатэля “Спадарожнік” на вуліцы Вірскай знаходзіўся мілы дамок Ханны Карпілавай.

Фота ў вялікім памеры можна паглядзець тут.

 

Сімпатычныя дамкі сустракаліся і ў іншых раёнах: на Ляхаўцы, Кальварыі, Старажоўцы, у Ракаўскім прадмесці.

 

Апошні дом, дарэчы, знаходзіўся на месцы каледжа мастацтваў на Крапоткіна (Мікалаеўскай).

Зашклёны ганак або адкрытая тэраса, спалучэнне акон і дзвярэй, каваныя агароджы балконаў і ўязных брам – пара дэталяў, і непрыкметныя дамы ператвараліся ў дызайнерскія праекты.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.by магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: архівы CityDog.by.

 

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: cd.afisha@gmail.com
Реклама: manager@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter