Топ світараў ад беларускіх брэндаў: ад 149 да 500 рублёў

Топ світараў ад беларускіх брэндаў: ад 149 да 500 рублёў
Восень у гэтым годзе радуе прыемным надвор’ем, але наперадзе – той самы перыяд з лістапада па сакавік, калі хочаш ці не, але давядзецца ўцяпляцца. CityDog.io знайшоў, дзе купіць світары ў беларускіх брэндаў: ад базавых мадэляў да смелых і акцэнтных – выбірайце, што больш даспадобы.

Восень у гэтым годзе радуе прыемным надвор’ем, але наперадзе – той самы перыяд з лістапада па сакавік, калі хочаш ці не, але давядзецца ўцяпляцца. CityDog.io знайшоў, дзе купіць світары ў беларускіх брэндаў: ад базавых мадэляў да смелых і акцэнтных – выбірайце, што больш даспадобы.

Mua Shop

Пачнём з незвычайных вясёлых світараў у аб’ёмныя кветкі з новай калекцыі Mua пад назвай «Бабуліны казкі». У складзе – 30% мерыносу і 70% акрылу.

 

279 руб.

Kien Store

Дзе яшчэ шукаць аптымальную базу на восень, калі не ў брэндзе, які спецыялізуецца на вязаных і трыкатажных вырабах? Першы світар прадстаўлены ажно ў 20 адценнях, другі – у 10: дакладна знойдзеце адпаведны для свайго гардэроба, а з 70% шэрсці ў складзе наўрад ці змерзнеце.

Espireo

Яшчэ адна базавая мадэль з адкладным каўняром чакае вас у брэндзе Espireo. Трэндавы бардовы і базавы шэры світары з 30% шэрсці ў складзе – выбірайце колер пад настрой.

 

199 руб.

Uno Mas Uno

Калі ўсе гэтыя класічныя варыянты – не ваша і хочацца дадаць у восеньскія будні больш яркасці, зазірніце ў Uno Mas Uno. У брэнда шмат варыянтаў з цікавымі адценнямі, градыентамі, надпісамі і рванымі дэталямі, склад – 50% бавоўна і 50% акрыл.

 

500 руб., 390 руб.

MSTEFA

Вось яшчэ варыянты світараў аверсайз са спушчанай лініяй пляча і высокім каўняром з 30% шэрсці ў складзе. Адценні – ад нейтральных бэжавага і чорнага да яркай фуксіі і самага папулярнага ў гэтым сезоне шакаладнага.

 

259 руб.

Mia Wear

У брэнда Mia Wear світары прадстаўлены ў трох варыянтах: Mini – аб’ёмны, кароткі, з шырокім рукавом, Middle – больш доўгая мадэль са швамі наверх, Max – з высокім каўняром, цікавымі дэталямі ў выглядзе знешніх швоў і максімальнай даўжынёй для розных лукаў і спалучэнняў.

Mini – 180 руб., Middle – 200 руб., Max – 210 руб.

Time 4.13

І напрыканцы – світар цікавага фасону з адкрытым плячом ад Time 4.13, які, можа, моцна і не сагрэе, але дакладна стане цікавай дэталлю аўтфіту і нават падыдзе для вячэрняга выхаду. Мадэль ёсць у двух варыянтах – малочным і чорным, якія будзе лёгка спалучаць з самымі рознымі нізамі.

155 руб.

 

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

Фота: Muashop.by, Espireo.by, Unomasuno.by, Mstefa.com, Instagram.com.

#Беларусь
Еще по этой теме:
От 297 до 1300 рублей: пальто от беларуских дизайнеров на эту осень
Замша, измотанные англичанки и цвет сливочного масла. Посмотрели главные тренды наступающей осени и нашли, где купить самые модные вещи сезона
Уличная мода: собрали самые стильные и трендовые образы недели
поделиться