Фото: christinapugacheva, Instagram.com.

Вулічная мода: паказваем самыя трэндавыя «формулы» летніх вобразаў у мінчанак

Фото: christinapugacheva, Instagram.com.

Лета летам, а «Вулічная мода» на CityDog.io – па раскладзе. У гэты панядзелак выпісваем модныя формулы мінчанак і глядзім, як насіць базу нясумна.

мы здесь

Топ + спадніца + в’етнамкі = ідэальная летняя формула

Карыстайцеся гэтай формулай у дні, калі не ведаеце, што надзець, але выглядаць прыгожа ўсё роўна хочацца. І спадзяёмся, да сярэдзіны лета ўсе ўжо вывучылі: в’етнамкі можна насіць не толькі на пляж, але і ў горадзе.

Калі ў вас яшчэ няма ідэальных блакітных джынсаў, самы час іх знайсці

Пра неабходнасць блакітных джынсаў мы пішам ужо не першы тыдзень. Самі паглядзіце, як класна мінчанкі стылізуюць іх з абцасамі, незвычайнымі топамі і яркімі кашулямі. Выглядае зусім не сумна. Галоўнае – знайсці тую самую пару, якая будзе сядзець як улітая.

Белыя джынсы на змену блакітным

Ну а калі насіць блакітныя джынсы надакучыць, можна перайсці на белыя. Выглядаюць крыху менш звыкла, але так жа лёгка збіраюць усе летнія вобразы.

Замест курткі зверху можна накінуць плашч або пінжак

Лета ў нашых шыротах своеасаблівае, таму верхні слой часта патрэбны нават у ліпені. Але каб круглы год не хадзіць у адной і той жа куртцы, раім прыгледзецца да оверсайз-пінжакоў або лёгкіх скарочаных плашчоў.

І вось яшчэ некалькі класных вобразаў, калі папярэдніх вам было мала

Перепечатка материалов CityDog.io возможна только с письменного разрешения редакции. Подробности здесь.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter