Люди, истории
CityDog.io

Рэклама на белмове ў сталіцы БССР

Рэклама на белмове ў сталіцы БССР
Чатыры дзесяцігоддзі савецкай беларускамоўнай рэкламы ў фотках. Прыгожа, цікава і весела.

Чатыры дзесяцігоддзі савецкай беларускамоўнай рэкламы ў фотках. Прыгожа, цікава і весела.

Арганізатары фестывалю ADNAK! ужо які год шукаюць беларускамоўную рэкламу па ўсіх завуголлях рэкламных агенцый краіны. Нічога не папішаш – дэфіцыт. Але як высвятляецца, такі гамон наступіў нядаўна. У БССРаўскія часы беларускамоўны advertising не быў выміраючым відам. CityDog выцягнуў з гарышча падшыўкі газеты “Мінская праўда” 1950-1980-ых гадоў – і ўразіўся. Ды не, мы былі проста ў шоку ад колькасці і якасці.

-  1950  -

Мінск прамысловы і маштабны, змаганне з касмапалітызмам, адкрыццё ГУМа, першы трактар “Беларусь”, пашпарты для калгаснікаў, у сталіцу БССР прыязджае Лі Харві Освальд.

Рэкламныя аб’явы ў газеце пяцідзясятых вылучаныя адмысловай рамкай. Гэтаксама аформленыя тэатральныя, кінаафішы, паведамленні пра выставы, вакансіі і дошка гонару. Беларуская савецкая рэклама не ўцюхвае, а паведамляе і эстэтызуе. Мала хто памятае, але папулярныя зараз інфаграфікі актыўна выкарыстоўвалі для ілюстрацыі планаў на пяцігодку.

- 1960 -

Газаправод “Дашава-Мінск”, ЭВМ “Мінск-1”,8-гадовая школьная адукацыя, масавае будаўніцтва “хрушчовак”, запуск атамнага рэактара ў Соснах, з Мінска з’ехаў Лі Харві Освальд.

І тут Астапа панесла: рэкламы ў газетах стала так шмат, што яе пачалі выносіць на асобную старонку. Гульні са шрыфтамі, заклікі піць каву з лікёрам і купляць жанчынам ювелірныя вырабы – яшчэ адна нагода для стварэння машыны часу асобай жаночага полу.

- 1970 -

Так сабе дзявятая і дзясятая пяцігодкі, рост пакупной здольнасці насельніцтва, Мінск – горад-герой і мільянер, каляровыя перадачы на БТ, Машэраў заклаў мінскае метро.

Рэкламшчыкі пачалі прыдумляць гарэзлівыя слоганы, пісаць тэксты-заклікі і разумець, што кошты – гэта інфармацыя, якая ўзбуджае пакупніка. Рэклама актыўна прыцягвае ў свой інструментарый фатаграфію і майстэрства калажу.

- 1980 -

Алімпіяда, адкрыццё метро, пачатак ўзвядзення Палаца Рэспублікі, знішчэнне Нямігі, “Талака” і перабудова, антыалкагольная кампанія, Чарнобыль, Пазняк і Курапаты

Мода, мода, трыкатаж! Рэклама таго часу – гэта проста хіпстарскі рай. Рэтра-фатаграфіі хлопцаў і дзяўчат з Дому мадэляў, скураныя сумкі з надпісам “Спорт” і партатыўныя кінакамеры: “А вам не хацелася б зняцца ў кіно?”

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter