Чатыры дзесяцігоддзі савецкай беларускамоўнай рэкламы ў фотках. Прыгожа, цікава і весела.
Арганізатары фестывалю ADNAK! ужо які год шукаюць беларускамоўную рэкламу па ўсіх завуголлях рэкламных агенцый краіны. Нічога не папішаш – дэфіцыт. Але як высвятляецца, такі гамон наступіў нядаўна. У БССРаўскія часы беларускамоўны advertising не быў выміраючым відам. CityDog выцягнуў з гарышча падшыўкі газеты “Мінская праўда” 1950-1980-ых гадоў – і ўразіўся. Ды не, мы былі проста ў шоку ад колькасці і якасці.
- 1950 - Мінск прамысловы і маштабны, змаганне з касмапалітызмам, адкрыццё ГУМа, першы трактар “Беларусь”, пашпарты для калгаснікаў, у сталіцу БССР прыязджае Лі Харві Освальд. Рэкламныя аб’явы ў газеце пяцідзясятых вылучаныя адмысловай рамкай. Гэтаксама аформленыя тэатральныя, кінаафішы, паведамленні пра выставы, вакансіі і дошка гонару. Беларуская савецкая рэклама не ўцюхвае, а паведамляе і эстэтызуе. Мала хто памятае, але папулярныя зараз інфаграфікі актыўна выкарыстоўвалі для ілюстрацыі планаў на пяцігодку. |
- 1960 - Газаправод “Дашава-Мінск”, ЭВМ “Мінск-1”,8-гадовая школьная адукацыя, масавае будаўніцтва “хрушчовак”, запуск атамнага рэактара ў Соснах, з Мінска з’ехаў Лі Харві Освальд. І тут Астапа панесла: рэкламы ў газетах стала так шмат, што яе пачалі выносіць на асобную старонку. Гульні са шрыфтамі, заклікі піць каву з лікёрам і купляць жанчынам ювелірныя вырабы – яшчэ адна нагода для стварэння машыны часу асобай жаночага полу. |
- 1970 - Так сабе дзявятая і дзясятая пяцігодкі, рост пакупной здольнасці насельніцтва, Мінск – горад-герой і мільянер, каляровыя перадачы на БТ, Машэраў заклаў мінскае метро. Рэкламшчыкі пачалі прыдумляць гарэзлівыя слоганы, пісаць тэксты-заклікі і разумець, што кошты – гэта інфармацыя, якая ўзбуджае пакупніка. Рэклама актыўна прыцягвае ў свой інструментарый фатаграфію і майстэрства калажу. |
- 1980 - Алімпіяда, адкрыццё метро, пачатак ўзвядзення Палаца Рэспублікі, знішчэнне Нямігі, “Талака” і перабудова, антыалкагольная кампанія, Чарнобыль, Пазняк і Курапаты Мода, мода, трыкатаж! Рэклама таго часу – гэта проста хіпстарскі рай. Рэтра-фатаграфіі хлопцаў і дзяўчат з Дому мадэляў, скураныя сумкі з надпісам “Спорт” і партатыўныя кінакамеры: “А вам не хацелася б зняцца ў кіно?” |
А зараз - чакаем мудакоў з пытаньнем "А пачиму статья по белорюсски?"
Но самой лучшей рекламой их всехпредоставленных считаю рекламу киносъёмочных аппаратов и кинопроекторов.
p.s.: ещё удивило, что размер блузок начинался только с 44-го :) Интересно, что бы я делала, ведь у меня 40-42.
рыдаю и обнимаю автора
kab lichyc' u pracentah - to treba padyhodzic' bolsh gruntouna
:-)))