Беларус паказаў, як цяпер мог бы выглядаць палац Тышкевічаў у Вялым. Спойлер: прыгожа!

Беларус паказаў, як цяпер мог бы выглядаць палац Тышкевічаў у Вялым. Спойлер: прыгожа!
Беларус Egor Babiy у сваім фэйсбуку вырашыў пафантазіраваць і зрабіў рэндар палаца Тышкевічаў у мястэчку Вялае. За аснову ён узяў стары чорна-белы здымак, дакладнае паходжанне якога пакуль невядомае.

Беларус Egor Babiy у сваім фэйсбуку вырашыў пафантазіраваць і зрабіў рэндар палаца Тышкевічаў у мястэчку Вялае. За аснову ён узяў стары чорна-белы здымак, дакладнае паходжанне якога пакуль невядомае.

Беларус Egor Babiy вырашыў пафантазіраваць, як у мінулым мог выглядаць палац Тышкевічаў у мястэчку Вялае. Вынікам сваёй працы ён падзяліўся ў Facebook.

Pэндэр палаца Тышкевічаў у мястэчку Вялае.

Так мог бы выглядаць рэндар палаца Тышкевічаў: Egor Babiy, Facebook.com.

Па словах аўтара, асновай для рэндара стаў архіўны чорна-белы фотаздымак. Аднак высветліць, калі і пры якіх абставінах ён быў зроблены, яму не ўдалося.

Архіўнае фота палаца. Фота: Egor Babiy, Facebook.com.

Мужчына нагадаў, што прыкладна з 1898 года маёнткам валодаў Ян – малодшы сын Бенедыкта Тышкевіча. Побач з палацам ён стварыў вялікі звярынец плошчай каля 400 гектараў, дзе разводзілі ласёў і плямістых аленяў, а пазней і мядзведзяў.

Падчас Першай сусветнай вайны рускае войска капала траншэі на паўночнай мяжы парка. Звярынец атрымаў значныя пашкоджанні, пацярпеў і сам палац. Ян Бенедыкт з’ехаў за мяжу, і, хоць будынак фармальна заставаўся ўласнасцю Тышкевічаў да 1939 года, яны больш туды не вярталіся.

Пазней польскія ўлады спрабавалі стварыць на базе звярынца заапарк. Туды ўкладалі грошы, зноў з’яўляліся рэдкія жывёлы. На думку аўтара праекта, фотаздымак мог быць зроблены менавіта ў гэты час: на гэта нібыта паказваюць свежы пабел, інвентар пад лесвіцай і працаўнік у белым халаце, што можа сведчыць пра аднаўленчыя працы.

Таксама мужчына дадаў у пост і сучасны выгляд будынка – фота, зробленае ў 2022 годзе.

Так будынак выглядаў у 2022 годзе. Фота: Egor Babiy, Facebook.com.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter